29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваная яшчэ адна размова Ціманоўскай і Майсевіча

60
Апублікаваная яшчэ адна размова Ціманоўскай і Майсевіча
ЮРЫ МАЙСЕВІЧ

Колькасць нецэнзурнай лексікі ў «натацыі» лукашыста шакуе.

Канал «Нік і Майк» апублікаваў новы зліў размовы Крысціны Ціманоўскай і галоўнага трэнера зборнай Беларусі ў лёгкай атлетыцы Юрыя Майсевіча.

Майсевіч: Цябе па псіхіцы ўдарыла? Ну, якая гэта была таямніца? Таямніца ад чаго? Што цябе, прабач, ####### [падмануць] хацелі? Мы прасілі цябе, ##### [блін], як чалавека, на ### [дуля]. Хацелі, каб ты бегла без гэтых думак. Усё было зроблена ва ўгоду ##### [блін] спартоўцу. Разумееш? Ва ўгоду вам. І каб выратаваць гэтую эстафету для краіны.

Ну, няўжо гэта цяжка зразумець? Што маўчанне наша было звязана... Разумееш, часам маўчанне лепшае, чым слова. Разумееш, чалавеку бегчы. І адразу нават калі ты ў запасе, у цябе ўжо думка «а якога хера мяне паставілі, а раптам гэтая не зможа – і я павінна бегчы». Ты што думаеш, мы так не прадумвалі?

Ціманоўская: Гэта не так. Я вам кажу, што калі б мяне папярэдзілі, то я нармальна б да гэтага паставілася.

Майсевіч: Ну, калі б ды калі б, разумееш. Ну, мы гэта рабілі што? Каб пасмяяцца з каго? Мы ратавалі сітуацыю як маглі, разумееш, мы былі ў цэйтноце. Калі б нам не сказалі заявіць зараз, то мы б маўчалі б пра гэтую эстафету і ў самым бы канцы спыталі: «Дзяўчаткі, а можаце вы так?» Але нам не далі часу, разумееш? Нам сказалі, сцяжок падае. Вы павінны выставіць склад, у вас два нядопускі. Мы павінны былі запоўніць паперу, разумееш? І пятую, калі б маглі б не пісаць, мы б цябе і не пісалі б. Трэба было кагосьці напісаць. Разумееш ты ці не?

Увага! На відэа прысутнічае нецэнзурная лексіка!

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках