28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзярждуму РФ сабраліся «жабракі»

10
У Дзярждуму РФ сабраліся «жабракі»

Кожны пяты задэклараваў нулявы прыбытак.

Кожны пяты кандыдат на будучых вераснёўскіх выбарах у Дзярждуму з тых, хто ўжо апублікаваў дэкларацыі, даў справаздачу пра нулявы прыбытак у 2020 годзе.

З 3010 кандыдатаў з абвешчанымі звесткамі аб заробках 558 – «жабракі», высветліў «Дождж», прааналізаваўшы апублікаваныя ЦВК звесткі.

Больш за ўсё людзей з нулявым заробкам патрапіла ў спісы «Камуністаў Расеі» – 165 чалавек з 394. Ва ўзначаленай журналістам Максімам Шаўчэнкам РПСС не змаглі зарабіць ні капейкі паводле вынікаў мінулага года 156 кандыдатаў (з 243), у партыі «Радзіма» – 78 (з 280), у «Зялёнай альтэрнатыве» – 37 (з 214), «Расейскай партыі пенсіянераў за сацыяльную справядлівасць» – 30 (з 277), у «Партыі Росту» – 28 (з 287), у «Грамадзянскай платформе» – 29 (з 234), а ў «Зялёных» – 17 палітыкаў (з 227). У ЛДПР такіх кандыдатаў сем з 209, у «Справядлівай Расеі – Патрыёты – За праўду» – шэсць з 301 і ў КПРФ – пяць з 344.

Дэкларацыі «Адзінай Расеі» на гэты момант яшчэ не апублікаваныя.

Яшчэ 54 кандыдаты, як вынікае з дэкларацый, жывуць за мяжой беднасці, маючы прыбытак меншы за 10 тысячаў рублёў за год. Так, усяго дзве капейкі за мінулы год зарабіў абіраны ад «Зялёнай альтэрнатывы» ў Башкартастане, Удмуртыі і Пермскім краі Аляксандр Папоў. Столькі ж задэкларавалі ягоныя калегі ў партыі Іван Якаўлеў і Павал Сыркін.

Чалец ЛДПР 1998 Іван Куранёў, які абіраецца ў Краснаярскім краі, зарабіў 26 рублёў 30 капеек летась. На банкаўскіх рахунках у яго менш за 100 рублёў.

Зрэшты, гэта больш, чым у 284 кандыдатаў, якія заявілі, што ашчаджэнняў не маюць у прынцыпе. Гэта кожны другі з тых, хто задэклараваў нулявы прыбытак, вынікае з падлікаў «Дажджу».

«У прынцыпе ў чалавека можа быць нулявы прыбытак. Ён можа жыць за кошт таго, што жонка працуе, ці муж працуе, ці сваякі. Можа быць, ашчаджэнні нейкія засталіся, за кошт якіх ён жыве, але зразумела, што калі гэта масава і ў дачыненні да кандыдатаў у дэпутаты Дзярждумы, то гэта выклікае пытанні», – разважае намеснік старшыні руху выбарнікаў з «Голасу» Станіслаў Андрайчук.

У адрозненне ад чыноўнікаў і парламентарыяў, кандыдаты не абавязаны друкаваць інфармацыю аб прыбытках і маёмасці сужэнцаў, нагадвае ён. Выключэнне складаюць буйныя ўгоды за апошнія тры гады, якія перавышаюць супольны прыбытак, і ўгоды з нерухомасцю за мяжой.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках