24 красавiка 2024, Серада, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іракцы адкрыта расказваюць, як з Беларусі патрапіць у Літву без дакументаў

9
Іракцы адкрыта расказваюць, як з Беларусі патрапіць у Літву без дакументаў
ФОТА З FACEBOOK-СУПОЛКІ МІГРАНТАЎ «ТАКСІ З БЕЛАРУСІ Ў ЛІТВУ»

На беларускім баку мігрантаў сустракаюць і кансультуюць.

У сацыяльных сетках і Telegram-каналах няцяжка знайсці не толькі «карысныя парады», але і кантакты асобаў, гатовых паспрыяць з пералётам або дапамагчы ўжо ў Беларусі.

Штодня літоўскія памежнікі ловяць сотні мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць у Літву з тэрыторыі Беларусі. Літоўскія ўлады падазраюць рэжым Лукашэнкі ў арганізацыі плыні нелегальнай міграцыі, абвінавачваюць беларускіх памежнікаў у бяздзейнасці. Некаторыя мігранты кажуць, што на беларускім баку іх інструктуюць невядомыя, піша «Белсат».

Знайсці старонкі з парадамі пра нелегальную міграцыю няцяжка праз запыт «Беларусь» на арабскай мове (بيلاروسيا). Напрыклад, на Facebook-старонках тыпу «Беларусь па-арабску» або «Паслугі ў Беларусі для турыстаў» падрабязна асвятляюць дзеянні Літвы датычна нелегальнай міграцыі і карысныя парады для арабаў у Беларусі – нават парады ў тым, як шукаць спрэй ад камароў.

У падобных суполках могуць, напрыклад, падказаць (архіўная копія) таксіста ў Беларусі, які гаворыць і па-расейску, і па-арабску. Нумар у WhatsApp – 00 ********** 52. У іншага таксіста ёсць і беларускі нумар тэлефона: + 375 (44) ** – ** – 68.

На адным з відэа (архіўная копія) суполкі «Паслугі для турыстаў» людзі адпраўляюцца праз мяжу пад вельмі драматычную музыку, але даволі спакойнай хадой.

СКРЫНШОТ З TELEGRAM-ЧАТА, ЯКІ ПРАПАНУЕ ДАПАМОГУ Ў НЕЛЕГАЛЬНАЙ МІГРАЦЫІ ПРАЗ БЕЛАРУСЬ

У адкрытай Telegram-групе «Ад Багдада да Беларусі, пункт прызначэння – Літва, а мара – Еўропа» даюць наступную інструкцыю. Перш за ўсё трэба падаць заяўку на беларускую візу, працэс яе атрымання і квіток на самалёт каштуюць $ 750–1000 (у ранейшых паведамленнях – $ 400–500, у чаце «Беларусь-Літва-Нямеччына» прапаноўваюць дарогу з Беларусі адразу да Нямеччыны за $ 5000 за 4 чалавек). За дзяцей ад 2 да 8 гадоў – $ 550, за немаўля – $ 200. Вылет – з багдадскага аэрапорта ў менскі. Браняваць рэйсы можна праз нумар 0770 * 00, філіялы ёсць у Багдадзе і іншых гарадах.

У аэрапорце пасля прылёту сустрэнуць «прадстаўнікі кампаніі», яны забяруць пашпарты (можна не аддаваць, але тады не паселяць у гатэль). Машына, як абяцаюць, забярэ з аэрапорта і даставіць у менскі гатэль, дзе трэба будзе адпачыць дзень-другі. Потым трэба ехаць у Беняконі, гэта недалёка ад літоўскай мяжы, дарога каштуе $ 70. Застаецца толькі перасячы агароджу – і ўсё, вы ў Літве. Там ужо можна ісці пешшу да Вільні (гэта шэсць дзён дарогі) або здацца ўладам, каб тыя адвезлі ў лагер бежанцаў.

СКРЫНШОТ З TELEGRAM-ЧАТА, ЯКІ ПРАПАНУЕ ДАПАМОГУ Ў НЕЛЕГАЛЬНАЙ МІГРАЦЫІ ПРАЗ БЕЛАРУСЬ

Падобна на тое, агароджа з калючым дротам не спыніць «аматараў падарожжаў у Еўропу», як часам яны сябе называюць. Напрыклад, у Facebook-суполцы «Іміграцыйная віза ў Еўропу» выкладаюць відэа, як людзі кідаюць на агароджу драбіны і без праблемаў пералазяць.

Спыняе іншае: адзін з удзельнікаў суполкі «Ад Багдада да Беларусі» піша, што ў літоўскім лагеры бежанцаў чакае жабрацтва, таму лепш заставацца ў Беларусі.

А іншы піша: «Вось найлепшая дарога! Ніхто яшчэ не ведае!» – і публікуе скрыншот Google Maps, дзе стрэлка ідзе з Беларусі на расейскі Санкт-Пецярбург, а адтуль – у Фінляндыю.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках