19 красавiка 2024, Пятніца, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ўзяў пад асабісты кантроль расследаванне забойства Віталя Шышова

41
Зяленскі ўзяў пад асабісты кантроль расследаванне забойства Віталя Шышова
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Кіраўніка Беларускага дому ва Украіне знайшлі павешаным.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзяў пад асабісты кантроль расследаванне забойства кіраўніка грамадскай арганізацыі Беларускі дом ва Украіне Віталя Шышова. Пра гэта ў аўторак, 3 жніўня, паведаміў спікер Зяленскага Сяргей Нікіфараў.

"Мы пільна сочым за высновамі паліцыі, прэзідэнт вядома трымае гэтую справу на кантролі. Тут адзінае, што можна сказаць, што нам сапраўды важна паказаць, што Украіна падтрымлівае народ Беларусі і нам вельмі важна, каб беларусы, якія пасля падзей лета і восені мінулага года прыехалі ва Украіну, адчувалі сябе ў бяспецы", – сказаў ён.

Нікіфараў дадаў, што калі да смерці Шышова датычныя спецслужбы, тады будзе рэакцыя Зяленскага.

Нагадаем, кіраўнік Беларускага дому знік напярэдадні ў Кіеве. Шышоў выправіўся на прабежку і не вярнуўся. Сёння яго знайшлі павешаным у лесапаласе недалёка ад дома, дзе ён жыў.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках