20 красавiка 2024, Субота, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Чэхіі выступіў за пашырэнне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

2
Кіраўнік МЗС Чэхіі выступіў за пашырэнне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі

Паводле ягоных словаў, сярод еўрапейскіх міністраў ёсць падтрымка гэтага кроку.

Кіраўнік МЗС Чэхіі Якуб Кульганек мяркуе, што Еўрапейскаму Звязу варта пашырыць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, беручы да ўвагі сітуацыю на беларуска-літоўскай мяжы.

Пра гэта паведамляе Novinky.

"Я за пашырэнне санкцый", – сказаў Кульганек.

Паводле ягоных словаў, сярод еўрапейскіх міністраў ёсць падтрымка гэтага кроку.

"Чэшская Рэспубліка доўгі час падтрымлівала беларусаў, каб яны самі вызначалі будучыню сваёй краіны на свабодных і сумленных выбарах", – падкрэсліў ён.

"Санкцыі павінны быць максімальна накіраваныя супраць рэжыму, а не супраць звычайных беларусаў", – дадаў Кульганек.

Паводле словаў міністра, самае галоўнае – спыніць нелегальную міграцыю з Ірака, якой Лукашэнка злоўжывае. Ён сказаў, што ЕЗ павінен заклікаць урад Ірака нейтралізаваць дзейнасць арганізаваных групаў злачынцаў і ўжыць захады супраць нелегальных мігрантаў у Іраку.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках