29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўдзельнікаў фольк-гурта Irdorath затрымалі байцы САХР

18
У Беларусі ўдзельнікаў фольк-гурта Irdorath затрымалі байцы САХР

Іх абвінавацілі ў тым, што яны гралі падчас пратэстаў.

За ўдзел у жнівеньскіх пратэстах затрыманы «гурт дудароў», гаворыцца ў паведамленні, размешчаным у тэлеграм-канале прэс-сакратар МУС Вольгі Чамаданавай.

«Учора пад Менскам аператыўнікі ва ўзаемадзеянні з міліцыяй Меншчыны і з дапамогай спецыяльнага атрада хуткага рэагавання затрымалі 16 прадстаўнікоў пратэстнага руху», - гаворыцца ў каментары ГУБАЗіК МУС.

Паводле інфармацыі структуры, у жніўні мінулага года «група дудароў неаднаразова ўзначальвала калону дэманстрантаў і з выкарыстаннем музычных інструментаў залучалі ў несанкцыянаванае масавае шэсце грамадзян». «Перформанс каардынатараў узмацняў пратэстны настрой удзельнікаў і штурхаў іх да супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да міліцыянтаў», - заявілі сілавікі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках