23 красавiка 2024, aўторак, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі распавялі, які прадукт варта ўжываць перахварэлым на COVID-19

6
Медыкі распавялі, які прадукт варта ўжываць перахварэлым на COVID-19

У ім шмат антыаксідантаў.

Перахварэлым на каранавірус парэкамендавалі есці кавуны. Ягады багатыя на антыаксіданты, напрыклад, на вітамін C. Аб гэтым медыкі распавялі РІА «Новости».

Паводле слоў лекаркі-тэрапеўта Алены Ціхаміравай, гэты прадукт змяшчае выяўленую антыаксідантную ахову, якая афарбоўвае яго ў чырвоны колер.

Гэтак жа мяркуе і педыятр Марына Лерман. Яна ўпэўненая, што станоўчыя ўласцівасці кавуна могуць падняць настрой, вывесці таксіны і дзындры, а таксама ўмацаваць сэрцава-судзінную сістэму.

Аднак педыятр папярэдзіла, што не варта сумяшчаць кавун з малочнымі і кісламалочнымі прадуктамі, бо павялічваецца шанец харчовага атручвання, асабліва ў спякоту. Таксама ягады не варта есці з салёнымі і тлустымі прадуктамі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках