24 красавiка 2024, Серада, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Борыс Джонсан сустрэўся са Святланай Ціханоўскай

26
Борыс Джонсан сустрэўся са Святланай Ціханоўскай
ФОТА: DAN KITWOOD/GETTY IMAGES

Прэм'ер Брытаніі заявіў, што Лондан цалкам падтрымлівае беларускі народ.

Прэм'ер Брытаніі Борыс Джонсан прыняў Святлану Ціханоўскую на Даўнінг-стрыт, заявіўшы, што «Лондан на баку беларусаў».

Пра гэта паведамляе брытанскае выданне Independent.

«Мы цалкам на вашым боку, вельмі падтрымліваем тое, што вы робіце. Мы адданыя падтрымцы правоў чалавека і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі», - сказаў брытанскі прэм'ер.

«Мы рашуча падтрымліваем вас, рашуча падтрымліваем Беларусь, беларускі народ, і я думаю, што мы былі аднымі з першых, хто ўвёў санкцыі пасля захопу самалёта з Раманам Пратасевічам», - дадаў ён.

Са слоў Ціханоўскай, «вельмі важна разумець, што адна з самых моцных краін свету падтрымлівае Беларусь».

На пытанне журналістаў, ці думае яна, што ўрад Вялікай Брытаніі прапануе канкрэтную дапамогу народу Беларусі, Ціханоўская адказала: «Я ўпэўненая».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках