19 красавiка 2024, Пятніца, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ дамовіўся аб прызнанні COVID-сертыфікатаў з Сан-Марына, дзе прышчапляюць расейскім «Спадарожнікам»

1
ЕЗ дамовіўся аб прызнанні COVID-сертыфікатаў з Сан-Марына, дзе прышчапляюць расейскім «Спадарожнікам»
ФОТА: REUTERS

Пры гэтым у самім ЕЗ выкарыстанне расейскай вакцыны пакуль не ўхваленае.

Еўразвяз дамовіўся з дзвюма малымі дзяржавамі Еўропы - Сан-Марына і Ватыканам - якія не ўваходзяць у яго, аб узаемным прызнанні сертыфікатаў аб вакцынацыі ад каранавіруснай інфекцыі. Пра гэта паведамляе выданне Brussels Times са спасылкай на паведамленне Еўракамісіі.

У Сан-Марына - невялікай рэспубліцы, аточанай з усіх бакоў тэрыторыяй Італіі - на гэты момант цалкам прышчэпленыя больш за 23 тысячы чалавек, гэта амаль 70 адсоткаў ад колькасці жыхароў краіны. Адна з выкарыстоўваных у Сан-Марына вакцын - расейскі «Спадарожнік V». У афіцыйным запісе расейскай вакцыны ў твітэры таксама з'явілася паведамленне аб прызнанні ў ЕЗ выдадзеных у Сан-Марына сертыфікатаў аб вакцынацыі.

Пры гэтым у самім ЕЗ выкарыстанне расейскай вакцыны пакуль не ўхваленае. Заяўка «Спадарожніка» знаходзіцца на разглядзе, раней паведамлялася пра праблемы з афармленнем неабходных дакументаў. Дзве краіны ЕЗ - Вугоршчына і Славаччына - выкарыстоўвалі «Спадарожнік» для вакцынацыі, дамовіўшыся з расейскім бокам аб наўпроставых пастаўках.

Лічбавы еўрапейскі COVID-сертыфікат - дакумент, у які ўносяцца звесткі пра вакцынацыю, ці ж пра тэставанне на каранавірус ці пра перанесеную хваробу. Стварэнне такога сертыфікату было адобранае на ўзроўні ЕЗ для таго, каб палегчыць паездкі па Еўразвязу. Як правіла, цалкам прышчэпленыя людзі вызваляюцца ад неабходнасці карантыну або тэставання пры паездках. Аднак у сертыфікат могуць быць унесеныя толькі прышчэпкі, зробленыя ўхваленымі ў ЕЗ прэпаратамі (Pfizer, AstraZeneca, Moderna і Janssen). Для Вугоршчыны, Славаччыны - як цяпер і для Сан-Марына - зробленыя выключэнні.

З канца красавіка ў Сан-Марына ад каранавіруснай інфекцыі не памёр ніводзін чалавек, усяго за час эпідэміі ў краіне зафіксавана 90 смерцяў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках