19 красавiка 2024, Пятніца, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Упэўненая, што ён не мог учыніць самагубства»

9
«Упэўненая, што ён не мог учыніць самагубства»
ВІТАЛЬ ШЫШОЎ

Дзяўчына Віталя Шышова распавяла, як ён сябе паводзіў напярэдадні трагедыі.

Дзяўчына кіраўніка Беларускага дома ва Украіне , якога сёння знайшлі засіленым у кіеўскім парку, распавяла, як Віталь сябе паводзіў напярэдадні трагедыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Бажэна Жолудзь, як і Віталь, з Рэчыцы, яны разам пераехалі ў Кіеў увосень 2020 года праз пераслед беларускімі ўладамі.

- У Віталя не было бацькоў і сям'і - усе памерлі. Працаваў ён ІТ-фрылансерам. Не было такога, каб ён скардзіўся, што за ім сочаць. Але апошнім часам Віталь стаў больш уважлівым - бывала, глядзеў, што за аўто пад'ехалі, хто з іх выходзіць.

Наўпроставых пагроз Віталю не паступала, але ў яго было дрэннае прадчуванне. Мне ён яго не выказваў, але аднаму нашаму знаёмаму пісаў за тыдзень да трагедыі: у мяне дрэннае прадчуванне, калі што, прыглядзі за Бажэнай. Каб канкрэтна незнаёмцы падыходзілі да Віталя - такога не было.

Да мяне аднойчы на вуліцы ў цэнтры горада падыходзілі нейкія людзі - як потым высветлілася, запісвалі і здымалі.

Мы абодва хварэлі з тыдзень, ляжалі ў ложках, глядзелі фільмы. Вядома, настрой у хворага чалавека не надта добры, але ніякіх дурных думак у Віталя не было. Упэўненая, што ён не мог учыніць самагубства. У яго не было для гэтага падстаў. І так са мной ён зрабіць не мог. У нас былі супольныя планы на будучыню, - распавяла Бажэна.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках