23 красавiка 2024, aўторак, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bellingcat зоймецца расследаваннем справы кіраўніка Беларускага дома ва Украіне

9
Bellingcat зоймецца расследаваннем справы кіраўніка Беларускага дома ва Украіне
ХРЫСТА ГРОЗЕЎ
ФОТА: PROMOTEUKRAINE.ORG

Хрыста Грозеў заявіў, што ў Кіеве маглі прысутнічаць супрацоўнікі ФСБ Расеі.

Журналісты Bellingcat будуць расследаваць забойства ў Кіеве кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова. Пра гэта паведаміў «Эху Москвы» адзін з даследчыкаў Хрыста Грозеў.

«Па-першае, нават без папярэдняй інфармацыі, я б сказаў, што гэта не самагубства. Але я б не стаў пісаць да таго, як у нас не будзе поўнага разумення таго, што адбылося. Цяпер мы можам выказаць здагадку, што гэта спецаперацыя, гэта факт. Мы некалькі дзён працуем над інфармацыяй пра тое, што ў Кіеве прысутнічалі супрацоўнікі ФСБ Расеі, якія інтэграваліся сярод апазіцыйных беларускіх груп ва Украіне. Вядома, гэта можа быць выпадковасцю. І цяпер мы чуем гэтую навіну. Гэта значыць, што цяпер мы накіроўваем усе свае рэсурсы на расследаванне гэтага забойства, калі гэта забойства», - сказаў Грозеў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках