19 красавiка 2024, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскую апазіцыянерку Любоў Собаль асудзілі на паўтара года абмежавання волі

3
Расейскую апазіцыянерку Любоў Собаль асудзілі на паўтара года абмежавання волі
ЛЮБОЎ СОБАЛЬ
ФОТА: SOBOLLUBOV/INSTAGRAM

Палітык назвала прысуд «неправасудным».

Прэабражэнскі суд у Маскве ў аўторак прызнаў паплечніцу расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага Любоў Собаль вінаватай паводле так званай «санітарнай справы» аб падбухторванні да парушэння санітарна-эпідэміялагічных нормаў - у сувязі з акцыяй пратэсту ў Маскве 23 студзеня. Собаль асудзілі на паўтара году абмежавання волі. Пракуратура запытвала 2 гады, паведамляе «Радыё Свабода».

Собаль назвала прысуд «неправасудным», заявіўшы, што ў справе няма довадаў яе віны.

Як паведаміў адвакат Собаль Уладзімір Варонін, прысуд прадугледжвае, што палітыку будзе забаронена выходзіць з дому па начах, наведваць масавыя мерапрыемствы, выязджаць за межы Масквы і Маскоўскай вобласці.

Як удакладніў адвакат, паўгода, якія Собаль правяла пад хатнім арыштам і забаронай пэўных дзеянняў, будуць залічаныя, такім чынам, абмежаванне волі будзе дзейнічаць блізу года.

Паводле версіі следства, заклікі Собаль прыйсці на акцыю ў падтрымку арыштаванага Навальнага спрыялі распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках