29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FAZ: Лукашэнка чарговым разам быў зганьбаваны на сусветнай арэне

22
FAZ: Лукашэнка чарговым разам быў зганьбаваны на сусветнай арэне
ФОТА: ТАСС

Беларускія спартоўцы наносяць адчувальныя ўдары па рэжыму.

Лёс лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай, якую пасля крытыкі дзеянняў беларускіх спартыўных чыноўнікаў выключылі з нацыянальнай каманды на Алімпіядзе ў Токіё і спрабавалі гвалтоўна адправіць на радзіму, турбуе нямецкія СМІ. Пакуль што Ціманоўская знаходзіцца ў пасольстве Польшчы ў Токіё, і Варшава заявіла аб гатоўнасці надаць лёгкаатлетцы прытулак. Але гэта яшчэ не азначае, што яна можа адчуваць сябе ў поўнай бяспецы – захоп Менскам самалёта Ryanair, у якім знаходзіўся апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч, паказаў, што Лукашэнка здольны на ўсё, мяркуе аглядальнік FAZ Петэр Штурм (Peter Sturm) (пераклад - dw.com):

«Аднымі з першых, хто выказаў пратэст пасля ўяўнага «перавыбрання» Аляксандра Лукашэнкі амаль роўна год таму, былі спартоўцы. Гэта было сорамна для кіраўніка Беларусі, бо менавіта спартоўцы заўсёды павінны былі служыць візітнай карткай ягонага рэжыму. Сітуацыя яшчэ больш абвастрылася на Алімпійскіх гульнях у Токіё: лёгкаатлетцы Крысціне Ціманоўскай загадалі пакінуць Гульні і адправіцца дадому супраць яе волі.

Яе «злачынства», наколькі вядома, палягала ў тым, што яна адважылася крытыкаваць беларускіх спартыўных чыноўнікаў. Яна запрацівілася ад'езду і, на шчасце, атрымала падтрымку Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК). Гэта пастанова далася МАК, відавочна, адносна лёгка яшчэ і таму, што паміж арганізацыяй і Беларуссю і без таго існуюць сур'ёзныя рознагалоссі з нагоды прызначэння кіраўніка Нацыянальнага Алімпійскага камітэта.

Спартоўка знойдзе краіну ў ЕЗ - відавочна, гэта будзе Польшча, - якая надасць ёй прытулак. Яе муж, як кажуць, выехаў ва Украіну. Хочацца спадзявацца, што яны абодва сапраўды знаходзяцца ў бяспецы, аднак досвед апошніх месяцаў паказвае, што стоадсоткавай гарантыі гэтаму няма. Бо Лукашэнка чарговым разам быў зганьбаваны на сусветнай арэне. А чым такое можа скончыцца, стала зразумела пасля захопу Менскам самалёта Ryanair, у якім знаходзіўся апазіцыйны блогер».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках