29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве «намалявалі» партрэт тыповага нелегальнага мігранта з тэрыторыі Беларусі

6
У Літве «намалявалі» партрэт тыповага нелегальнага мігранта з тэрыторыі Беларусі
ФОТА: PETRA MALUKAS/AFP/SCANPIX/LETA

Звесткі пададзеныя на 1 жніўня.

З пачатку года літоўска-беларускую мяжу нелегальна перасеклі больш за чатыры тысячы чалавек. Больш за палову з іх - грамадзяне Ірака. Пра гэта паведамляе афіцыйны статыстычны партал Літвы.

Звесткі дзяржаўная статыстычная арганізацыя падае на 1 жніўня. З пачатку года незаконна мяжу перасеклі крыху больш за 4 026 чалавек. Гэта значыць, у 54 разы больш, чым летась.

Значны прырост міграцыі адзначаецца ў ліпені. Калі ў пачатку лета мяжу незаконна перасякалі не больш за 50 чалавек на дзень, то з ліпеня - больш за сотню. 1 жніўня зафіксаваны рэкорд - 294 затрыманых.

З агульнай колькасці нелегалаў толькі дзевяць праніклі ў краіну не з тэрыторыі Беларусі. Пераважная большасць замежнікаў прыйшлі ў Літву праз Гарадзенскі адцінак беларускай мяжы.

З 4 026 мігрантаў, 2 714 - грамадзяне Ірака. За імі ідуць прадстаўнікі Конга, Камеруна, Сірыі, Ірана і Расеі. Акрамя таго з пачатку года мяжу з Літвой незаконна перасеклі 65 беларусаў.

Тыповы шакальнік статусу ўцекача - гэта жыхар Ірака ва ўзросце да 29 гадоў. чвэрць мігрантаў - непаўналетнія. З іх 471 - дзеці ва ўзросце да 9 гадоў.

У адказ на павелічэнне міграцыйнай плыні, са жніўня ў школе Службы аховы межаў (САМ) Літвы будуць праводзіцца курсы для падрыхтоўкі памежнікаў. Пасля паспяховага заканчэння тэарэтычнай часткі, выканання практычных заданняў выпускнікі атрымаюць сертыфікаты аб заканчэнні навучання і будуць працаўладкаваны ў цэнтры рэгістрацыі замежнікаў або на адной з памежных застаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках