19 красавiка 2024, Пятніца, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітык: Найбліжэйшыя месяцы нясуць вялікія рызыкі для Лукашэнкі

3
Аналітык: Найбліжэйшыя месяцы нясуць вялікія рызыкі для Лукашэнкі

Сектаральныя эканамічныя санкцыі дзейнічаюць.

ЕЗ і ЗША ўвялі сур'ёзныя санкцыі супраць Беларусі. Расея ж надта дапамагаць суседцы не імкнецца.

Андрэй Елісееў, палітолаг, дырэктар аналітычнага цэнтра EAST, пракаментаваў сітуацыю ў краіне для сайта «Белорусы и рынок»:

- Найбліжэйшыя месяцы нясуць вялікія рызыкі для беларускай улады, бо на гэты перыяд прыпадае кульмінацыя перамоваў з Крамлём наконт новага інтэграцыйнага пакту паміж Беларуссю і Расеяй.

Не выключана, што можа абмяркоўвацца абмен прызнання Масквой новай Канстытуцыі на падпісанне пакета дакументаў аб паглыбленай інтэграцыі, які непазбежна пазбавіць Беларусь значнай часткі суверэнітэту.

Сектаральныя эканамічныя санкцыі Захаду павялічваюць палітычныя рызыкі для Лукашэнкі, бо могуць значна пагоршыць эканамічную сітуацыю ў Беларусі ўжо ў найбліжэйшыя месяцы.

Якую-небудзь сур'ёзную фінансавую падтрымку ў цяперашняй сітуацыі можа надаць толькі Расея. Магчыма, узмоцніцца ціск на прыватны бізнэс, аднак у перспектыве гэта толькі яшчэ больш падарве эканамічныя перспектывы Беларусі. Не выключаная актывізацыя перамоваў аб продажы мінарытарнага пакета акцый «Беларуськалія».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках