20 красавiка 2024, Субота, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія цыгарэты амаль на два мільёны еўраў затрымалі ў Літве

22
Беларускія цыгарэты амаль на два мільёны еўраў затрымалі ў Літве
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Іх спрабавалі завезці пад выглядам морквы і дынь.

Дзве партыі беларускіх цыгарэт перахапілі ў Літве на мінулым надзеле. 1200 каробак спрабавалі завезці пад выглядам морквы і дынь, яшчэ 40 каробак былі схаваныя пад друзам у грузавым цягніку, паведамляе мытня Літвы.

29 ліпеня грузавы аўтамабіль Volvo, якім кіраваў грамадзянін Расеі перасякаў беларуска-літоўскую мяжу праз пункт пропуску «Лаварышкі». Кіроўца заявіў, што вязе блізу 1 500 каробак з морквай і дынямі. Пры сканаванні аўтамабіля высветлілася, што гэта не ўвесь груз. Паводле папярэдніх звестак, у аўто знаходзілася блізу 1 200 каробак з цыгарэтамі Minsk Capital коштам амаль 1,9 млн еўраў.

Яшчэ адну партыю цыгарэт выявілі ў той жа дзень у грузавым цягніку, які прыбыў з Беларусі. Пры праверцы на станцыі Кяна ў вагоне з друзам знайшлі 40 каробак з цыгарэтамі Fest. Іх кошт ацэньваецца на 64 тысячы еўраў.

У абодвух выпадках распачатае расследаванне. Кіроўцу грузавіка арыштавалі на месяц.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках