20 красавiка 2024, Субота, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі Дом ва Украіне: За Віталём Шышавым вялося сачэнне

14
Беларускі Дом ва Украіне: За Віталём Шышавым вялося сачэнне
Віталь Шышаў

Актывісту паступалі паведамленні пра магчымыя правакацыі з боку спецслужбаў Беларусі.

Прадстаўнікі Беларускага Дома ва Украіне распавялі пра факты, якія папярэднічалі гібелі кіраўніка арганізацыі Віталя Шышава, якога сёння знайшлі павешаным недалёка ад Кіева:

- Віталь Шышаў стаяў ля вытокаў стварэння Беларускага Дома ва Украіне і з'яўляўся кіраўніком нашай арганізацыі.

Пераехаць ва Украіну Віталь быў вымушаны восенню 2020 пасля выхаду на гомельскія пратэсты ў жніўні і далейшага актыўнага супрацьстаяння ўзурпатару улады ў Беларусі.

У БДУ ён браўся абсалютна за ўсе сферы дзейнасці: дапамога рэлакантам, правядзенне акцый супраць рэжыму Лукашэнкі, звароты ў дзяржаўныя органы для прасоўвання законапраектаў, якія дапамагаюць нашым суайчыннікам, фармаванне дыяспары ва Украіне.

За Віталём вялося сачэнне. Пра факты былі адпаведныя паведамленні паліцыі. Таксама нас неаднаразова папярэджвалі як мясцовыя крыніцы, так і свае людзі ў РБ аб разнастайных правакацыях аж да выкрадання і ліквідацыі. Віталь з гумарам ставіўся да гэтых папярэджанняў, заяўляючы, што хоць так магчыма Беларускі Дом ва Украіне выйдзе з інфармацыйнага вакуума.

Няма сумненняў, што гэта спланаваная чэкістамі аперацыя для ліквідацыі сапраўды небяспечнага рэжыму беларуса. Будзем працягваць дамагацца праўды ў гібелі Віталя!

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках