20 красавiка 2024, Субота, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржсакратар ЗША: Лукашэнка парушыў асноўныя правы Ціманоўскай

4
Дзяржсакратар ЗША: Лукашэнка парушыў асноўныя правы Ціманоўскай
ЭНТАНІ БЛІНКЕН
ФОТА: REUTERS

Энтані Блінкен выступіў з цвёрдай заявай пра сітуацыю ў Токіё.

"Прымушаючы ўдзельніцу Алімпіяды Крысціну Ціманоўскую да ад'езду толькі за тое, што яна свабодна выказала сваё меркаванне, рэжым Лукашэнкі паспрабаваў учыніць чарговы акт міжнародных рэпрэсій", - напісаў у аўторак, 3 жніўня кіраўнік Дзярждэпу ЗША Энтані Блінкен на сваёй старонцы ў сацсетцы Twitter.

На думку дзяржсакратара ЗША, такія ўчынкі парушаюць алімпійскі дух, з'яўляюцца нападам на асноўныя правы і недапушчальныя.

Раней прадстаўніца МЗС Нямеччыны Марыя Адэбар (Maria Adebahr), каментуючы сітуацыю вакол Ціманоўскай, заклікала беларускія ўлады "паважаць асноўныя дэмакратычныя правы, уключаючы свабоду СМІ, прэсы і свабоду меркаванняў". "Гэта тычыцца кожнага грамадзяніна Беларусі і, вядома ж, спартоўцаў і спартовак", - падкрэсліла Адэбар, размаўляючы з журналістамі 2 жніўня.

Прымус Ціманоўскай да ад'езду з Алімпіяды

1 жніўня 24-гадовая бягуха Крысціна Ціманоўская, якая прадстаўляе Беларусь на XXXII Алімпійскіх гульнях у Токіё, апублікавала відэаролік, у якім заявіла, што беларускія ўлады прымушаюць яе сілай пакінуць Японію і вярнуцца на радзіму ў сувязі з выказанай ёю крытыкай на адрас беларускіх спартыўных функцыянераў.

2 жніўня стала вядома, што Польшча выдала спартоўцы гуманітарную візу, якую тая атрымала ў амбасадзе краіны ў Токіё.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках