19 красавiка 2024, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйна: у беларускія школы вяртаюцца вайсковыя кіраўнікі

48
Афіцыйна: у беларускія школы вяртаюцца вайсковыя кіраўнікі

Пастанову Мінадукацыі апублікавана сёння.

Міністэрства адукацыі адкарэктавала нарматывы колькасці работнікаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Пастанова №146 сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пасаду «Кіраўнік вайсковага патрыятычнага выхавання ўводзіцца ва ўстановах (за выключэннем пачатковых школ, вечаровых школ, дапаможных школ, спецыялізаваных ліцэяў) пры наяўнасці ад 50 да 350 навучэнцаў - 0,5 штатнай адзінкі, 351 і больш навучэнца - 1 штатная адзінка, у кадэцкіх вучылішчах - 1 штатная адзінка», - гаворыцца ў дакуменце.

Дакумент уваходзіць ў дзеянне пасля афіцыйнага апублікавання.

Нагадаем, у чэрвені міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка абвясціў пра вяртанне ва ўсе школы краіны пасады «кіраўніка вайсковага патрыятычнага выхавання», які будзе займацца дапрызыўнай падрыхтоўкай падлеткаў паводле аналогіі з савецкай практыкай. Паводле ягоных слоў, такія педагогі пачнуць займацца са старшакласнікамі з 1 верасня. Улады ўжо стварылі каля двух тысяч ставак у гэтым кірунку. Вайсковы кіраўнік, як растлумачыў міністр, зоймецца укараненнем выхаваўчай працы ў навучальны працэс, а летам будуць кіраваць «вайсковымі патрыятычнымі лагерамі».

У сваю чаргу, міністр абароны краіны Віктар Хрэнін растлумачыў, што на гэтыя пасады будуць браць перш за ўсё кадравых вайскоўцаў. Яны будуць выкладаць паводле распрацаванай раней адзінай праграме «патрыятычнага выхавання насельніцтва». «Гэта трэба, каб моладзь усведамляла свой абавязак перад Айчынай і не думала, што служба ў войску - гэта марнаванне часу», - сказаў кіраўнік Мінабароны.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках