29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў - пра сітуацыю з Ціманоўскай: Рэжым у паніцы

10
Андрэй Саннікаў - пра сітуацыю з Ціманоўскай: Рэжым у паніцы
АНДРЭЙ САННІКАЎ

Учынак беларускай лёгкаатлеткі варты павагі.

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская атрымала гуманітарную польскую візу. Раней паведамлялася, што ейны муж Арсень Зданевіч разам з дзіцем выехаў на тэрыторыю Украіны.

Гісторыя ўдзельніцы беларускай алімпійскай каманды у Токіё з вечара нядзелі трапіла ў топ ўсіх сусветных навін. Рэч у тым, што трэнеры беларускай каманды паставілі бягуху на 200-метровую дыстанцыю перад неабходнасцю ўдзельнічаць у эстафеце 4х400 метраў, да чаго Ціманоўская была не гатовая. А тэрміновая замена спатрэбілася трэнерскаму штабу беларускай каманды пасля таго, як дзве ўдзельніцы эстафеты не змаглі адправіцца на Алімпіяду праз тое, што чыноўнікі нацыянальнага алімпійскага камітэта не адправілі своечасова іх на допінг-пробы.

Ціманоўская выказала ў сацсетках абурэнне, бо з ёй ніхто загадзя не пагаварыў і не патлумачыў сітуацыю. У аэрапорце Токіё Крысціна Ціманоўская звярнулася ў Міжнародны алімпійскі камітэт з просьбай дапамагчы, і неўзабаве некалькі краін Еўразвязу заявілі пра гатоўнасць даць ёй палітычны прытулак.

"Я думаю, што ейны ўчынак годны павагі"

Каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэй Саннікаў называе ўсё, што здарылася з Крысцінай Ціманоўскай у Токіё лагічным працягам палітыкі лукашысцкага рэжыму.

У каментары для Расейскай службы "Голас Амерыкі" ён заўважыў: "Усё гэта было чакана і прадказальна. Зараз рэжым у паніцы, ён спрабуе захаваць сябе, і таму ўсе тупыя чыноўнікі, якія даўно ўжо з'яўляюцца апорай гэтага рэжыму, дзейнічаюць як могуць.

Ніякай памылкі не было, гэта - іх прафесійныя якасці ва ўсёй красе, таму што "кодэкс гонару" гэтых чыноўнікаў абвяшчае, што трэба служыць "гаспадару", а не спорту, не культуры, не прамысловасці і не навуцы".

Няўдачы беларускіх алімпійцаў у Токіё Саннікаў тлумачыць тым, што спорт у краіне фактычна знішчаны акурат стараннямі Лукашэнкі. "І гульнявыя віды, спорту, якія хоць трохі патрабуюць укладання мазгоў, знаходзяцца ў катастрафічным стане. Мяркуецца, што клубы лягчэй проста ліквідаваць, чым нешта з імі зрабіць. І ўся сістэма трымаецца на гэтым. Чагосьці дамагаюцца тыя, хто займаецца індывідуальнымі відамі спорту, бо гэта не патрабуе вялікіх укладанняў”, - мяркуе каардынатар "Еўрапейскай Беларусі".

Пастанова Крысціны Ціманоўскай не вяртацца ў цяперашніх умовах у Беларусь суразмоўца "Голаса Амерыкі" ацэньвае станоўча. "Гэта сведчыць аб тым, што яна - не знішчаная асоба, не раб. Я паглядзеў, што яна ў сваім Instagram у жніўні летась ад імя лёгкаатлетаў Беларусі выстаўляла тэкст супраць гвалту, які чынілі ўлады.

І я думаю, што ейны ўчынак варты павагі, бо яна захавала сваю асобу, а гэта самае галоўнае. Цяпер ёй будзе нялёгка, у яе пачынаецца новае жыццё, але калі паглядзець, як добра адрэагавалі ў свеце на ейны ўчынак, і як шмат людзей і ў афіцыйных структурах, і ў неафіцыйных хацелі ёй дапамагчы і дапамагаюць - то гэта выдатна", - падкрэслівае Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках