19 красавiка 2024, Пятніца, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усё залежыць толькі ад нас

Усё залежыць толькі ад нас
Фота: ТАСС

Страйку быць.

Учора ў сеціве разляцеўся ліст Віктара Бабарыкі жыхарцы Гомеля. У ім ён сказаў, што ўсё залежыць ад нас. Гэта праўда. Кожная нашая пастанова можа нешта змяніць у нашым жыцці, піша тэлеграм-канал «БАР».

Разам з гэтым, каб пастановы прыводзілі да нейкага якаснага выніку, неабходна быць адважным. Даводзіць кожную справу да канца. У гэтым праяўляецца сіла духу, а яна ў нас ёсць.

Толькі ўспомніце, як мы заводамі выходзілі на Маршы. Ніхто не мог нас спыніць. Як мы патрабавалі правасуддзя, хоць кулакі сціскаліся нішчыць усё. Як стаялі адзін за аднаго гарой.

Менавіта таму толькі працоўныя могуць развязаць сітуацыю ў краіне. Пасадзіць сіпата з ягонымі сабакамі ў клетку, дзе ім і месца.

Мы моцныя, смелыя, свабодныя.

Мы гэтаму дамо рады.

Страйку быць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках