20 красавiка 2024, Субота, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна заклікала Захад вызначыць дакладную дарожную мапу ўступлення ў ЕЗ і NATO

3
Украіна заклікала Захад вызначыць дакладную дарожную мапу ўступлення ў ЕЗ і NATO

Краіна гатовая да паскарэння ўнутраных трансфармацый.

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заклікаў заходніх партнёраў Украіны вызначыць дакладную дарожную мапу ўступлення Украіны ў NATO і ЕЗ.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта гаворыцца ў артыкуле міністра для выдання Foreign Affairs, пераклад якой апублікаваны на сайце МЗС Украіны ў панядзелак.

Кулеба падкрэсліў, што геапалітычная канструкцыя «постсавецкай прасторы», якую выкарыстоўваюць заходнія краіны для абазначэння рэгіёну ад Цэнтральнай Еўропы да Цэнтральнай Азіі, састарэла, і прыйшоў час замяніць такое бачанне. У артыкуле міністр падкрэсліў, што Украіна з'яўляецца часткай Захаду, і NATO і ЕЗ павінны ўспрымаць яе менавіта так.

У выпадку Украіны гаворка ідзе найперш пра інстытуцыялізацыю, месца нашай дзяржавы ў заходнім свеце. Час ЗША і еўрапейскім хаўруснікам нарэшце вызначыць дакладную дарожную мапу ўступлення Украіны ў NATO і ЕЗ», - піша Дзмітрый Кулеба.

Міністр падкрэсліў, што ЗША і іх заходнія партнёры павінны распрацаваць амбіцыйную стратэгію рэгіёну, якая прадугледжвае асаблівую палітыку з улікам абставінаў асобных краін і блокаў.

«У выпадку Украіны і Грузіі, галоўным прыярытэтам павінна быць прасоўванне на шляху ўступлення нашых краін у NATO», - адзначыў Кулеба, дадаўшы, што абедзве краіны ўжо бяруць удзел у дзеяннях NATO як партнёры з пашыранымі магчымасцямі, а разам з Баўгарыяй, Румыніяй і Турцыяй Украіна і Грузія робяць крытычна важны ўнёсак у бяспеку Чарнаморскага рэгіёну.

Акрамя бяспекі ўзаемадзеяння, Украіна і Грузія таксама аддадзены далейшай эканамічнай і палітычнай інтэграцыі з Еўропай. Сведчаннем гэтаму з'яўляецца стварэнне «Асацыяванага трыо» разам з Малдовай, якая дэкларуе мэту чаленства трох краін у Еўрапейскім Звязе.

«Паглыбленне ўзаемадзеяння з гэтай групай краін надае Еўропе магчымасць умацаваць свой глабальны ўплыў, пашырыць прастору сваіх дэмакратычных каштоўнасцяў і напампаваць дадатковыя эканамічныя мышцы.

Гэта таксама спрыяе адміністрацыі Джозэфа Байдэна ва ўвасабленні ягонай мэты падтрымаць трансатлантычнае адзінства і ўмацаваць усходнюю мяжу дэмакратычнай Еўропы», - падкрэслівае кіраўнік МЗС Украіны.

Міністр падкрэсліў, што Украіна цалкам аддадзена паскарэнню ўнутраных трансфармацый, адпавядае чаканням яе еўрапейскіх і трансатлантычных партнёраў, аднак, з ягоных слоў, «намаганняў Украіны не будзе дастаткова для поспеху без моцнай падтрымкі з боку ЕЗ, NATO і іх дзяржаў-сябраў».

«Нашы крокі павінны быць узаемнымі, а праца на дасягненне мэты ўступлення Украіны ў абедзве арганізацыі павінна быць агульнай. ЗША і Еўропа павінны прызнаць, што Украіна з'яўляецца неад'емнай часткай Захаду. Толькі тады нашы цяперашнія намаганні не будуць марнымі», - рэзюмаваў міністр.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках