20 красавiка 2024, Субота, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кангрэсе ЗША падалі даклад аб стварэнні COVID-19 у кітайскай лабараторыі

5
У Кангрэсе ЗША падалі даклад аб стварэнні COVID-19 у кітайскай лабараторыі

Даклад падалі рэспубліканцы.

Каранавірус COVID-19 быў створаны ва Уханьскім інстытуце вірусалогіі, гаворыцца ў дакладзе, пададзеным амерыканскім кангрэсмэнам Макам Макалам.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Галоўны рэспубліканец Камітэта ў міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў сцвярджае, што праведзенае яго аднапартыйцамі расследаванне пацвярджае штучнае паходжанне віруса.

Таксама, паводле ягоных слоў, у дакладзе падаюцца доказы таго, што кітайскія навукоўцы пры дапамозе амерыканскіх экспэртаў і падтрымцы Дзяржфонду ЗША і Кітая працавалі над змяненнем структуры каранавірусу, каб зрабіць яго заразным для людзей.

"Цяпер мы думаем, што прыйшоў час цалкам адмовіцца ад таго, што крыніцай віруса стаў рынак морапрадуктаў", - гаворыцца ў дакладзе.

Рэспубліканцы мяркуюць, што вірус вырваўся з лабараторыі незадоўга да 12 верасня 2019 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках