29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнікі МАК перагаварылі з беларускай бягухай Ціманоўскай

13
Прадстаўнікі МАК перагаварылі з беларускай бягухай Ціманоўскай

Спартоўка адчувае сябе ў бяспецы.

Прадстаўнікі Міжнароднага алімпійскага камітэта і арганізатары Алімпіяды ў Токіё пагутарылі з беларускай спартоўкай Крысцінай Ціманоўскай, паведамляецца ў twitter МАК.

«Яна працуе з уладамі ў аэрапорце Ханэда, і цяпер яе суправаджае супрацоўнік «Токіё 2020». Яна сказала нам, што адчувае сябе ў бяспецы», - гаворыцца ў заяве МАК, якая была размешчаная крыху больш за гадзіну таму.

У арганізацыі ўдакладняюць, што «МАК і Токіё-2020 працягнуць перамовы з Крысцінай Ціманоўскай і ўладамі, каб вызначыць наступныя крокі ў найбліжэйшыя дні». Пры гэтым не ўдакладняецца, пра якія крокі ўлады ідзе гаворка. Хутчэй за ўсё, пра беларускія.

Нагадаем, Крысціна Ціманоўская павінна была выступіць на Алімпіядзе 2 жніўня. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці накіраваў у спартыўны арбітражны суд у Лазане заяву аб скасаванні пастановы пра адхіленне спартоўкі ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках