29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэцыі ўспыхнулі лясныя пажары

У Грэцыі ўспыхнулі лясныя пажары
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Эвакуаваныя некалькі населеных пунктаў.

На захадзе грэцкай паўвыспы Пелапанес, дзе ў апошнія дні назіраецца надзвычай спякотнае надвор'е, на гэтым тыдні ўспыхнулі лясныя пажары. Частку з іх удалося патушыць, але барацьба з агнём трывае, паведамляе Kathimerini.

СМІ паведамлялі аб лясных пажарах непадалёк ад Афін яшчэ 27 ліпеня. Іх патушылі, але 31 ліпеня агонь успыхнуў зноў.

На 1 жніўня ў раёне Ахаія з пажарамі змагаюцца блізу 300 ратавальнікаў, а таксама пяхотныя войскі і матарызаваны спецназ. Задзейнічана пяць пажарных самалётаў і сем гелікаптэраў.

16 чалавек пацярпелі, з іх 15 атрымалі апёкі дыхальных шляхоў і адзін - апёкі рук. Восем з іх шпіталізавалі.

Людзям у вёсках Лампіры, Камарэс, Зірыя і Ана Зірыя было загадана эвакуявацца, паколькі полымя пачало наблiжацца да жылых раёнах, піша Euronews. Улады былі вымушаныя эвакуаваць таксама прыморскі курорт Логас. Блізу 100 жыхароў і турыстаў былі перавезеныя ў суседні горад Эгіё.

Са звестак Агенцтва цывільнай абароны Грэцыі, за апошнія дзень адбылося 58 лясных пажараў, але большасць з іх удалося хутка ўзяць пад кантроль. У выніку ўзгаранняў было знішчана блізу 20 дамоў і спалена 13 511 гектараў лясоў.

У апошнія дні ў Грэцыі фіксуюць рэкордную спякоту, адзначае агенцтва DPA. Апошнія тры дні ў краіне рэгістравалі тэмпературу да 43°С, і сіноптыкі прагназуюць, што яна можа падняцца да 46 °С. Калі спякота сунімецца, пакуль незразумела, метэаролагі асцерагаюцца, што яна можа доўжыцца да двух тыдняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках