Амаль 7,2 мільёна расейцаў не змогуць выехаць за мяжу праз завінавачанасці
6- 1.08.2021, 19:50
- 6,000
У канцы мінулага года нявыязных завінавачаных было крыху больш за чатыры мільёны.
Колькасць расейцаў, якім праз пазыкі абмежаваны выезд з краіны, дасягнула 7,2 мільёнаў, паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на Нацыянальную асацыяцыю прафесійных калектарскіх агенцтваў.
У канцы мінулага года нявыязных завінавачаных, паводле звестак Федэральнай службы судовых прыставаў, было трохі больш за чатыры мільёны.
Абмежаванне на выезд за мяжу ў якасці меры пакарання для завінавачаных было ўведзенае ў 2005 годзе. Цяпер судовыя прыставы маюць права часова забараніць пакідаць краіну грамадзянам, у якіх маецца пратэрмінаваная запазычанасць звыш 90 дзён на суму, большую за 30 тысяч рублёў, а ў выпадку запазычанасці ў аліментах - ад 10 тысяч рублёў.
У канцы ліпеня камісія пры ўрадзе Расеі ўхваліла законапраект, які дазваляе прыставам адбіраць у завінавачаных замежныя пашпарты.