24 красавiка 2024, Серада, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія цяжкаатлеты вяртаюцца з Токіё без медалёў

13
Беларускія цяжкаатлеты вяртаюцца з Токіё без медалёў

Пяць Алімпіяд запар яны прывозілі ўзнагароды.

У першай спробе у рыўку Дар'я Навумава, якая выступала ў катэгорыі да 76 кг, зафіксавала 103 кг. У астатніх двух падыходах не змагла скарыць вагу 107 кг. У выніку пятае месца, паведамляе nashaniva.com.

Такім чынам беларускія цяжкаатлеты вяртаюцца з Алімпіяды без медалёў. Учора няўдала выступіў Яўген Ціханцаў.

У Токіё ад Беларусі былі толькі два цяжкаатлеты: наступствы допінгавых скандалаў.

Да гэтага беларусы бралі медалі ў цяжкай атлетыцы на пяці Алімпіядах запар:

у Лондане-2012 былі дзве бронзы, у Рыа-2016 два срэбры, а ў Пекіна-2008 было золата Андрэя Арамнава. Былі ўзнагароды ў Сіднэі-2000 і Афінах-2004.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках