24 красавiка 2024, Серада, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У NASA расказалі, як «кулялася» МКС праз рухавікі «Наука»

7
У NASA расказалі, як «кулялася» МКС праз рухавікі «Наука»

У расейскага модуля адвольна вымкнуліся рухавікі.

Кіраўнік амэрыканскага аэракасмічнага агенцтва NASA Зэбулон Сковіл расказаў, што ў выніку няштатнага ўмыкання рухавікоў модуля "Наука" Міжнародная касмічная станцыя здзейсніла амаль 1,5 абарота ў адзін бок з тангажам, а затым 0,5 абарота ў адваротны, перадае mk.ru.

Такім чынам Скотвіл адрэагаваў на абмеркаванне кручэння МКС карыстальнікамі Twitter. Да гэтага паведамлялася, што паводле папярэдніх звестак МКС здзейсніла абарот 45 градусаў.

Пасля таго як тры дні таму модуль "Наука" прыстыкаваўся да МКС, у яго адвольна ўвамкнуліся рухавікі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках