25 красавiка 2024, Чацвер, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціманоўская звярнулася з просьбай аб дапамозе ў МАК

18
Ціманоўская звярнулася з просьбай аб дапамозе ў МАК

Відэафакт.

Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская звярнулася з відэазваротам у Міжнародны алімпійскі камітэт.

«Я прашу Міжнародны алімпійскі камітэт дапамогі. На мяне ціснуць, мяне спрабуюць вывезці з краіны без маёй згоды. Таму я прашу Міжнародны алімпійскі камітэт умяшацца у гэта», - сказала Ціманоўская.

Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў, што вывучае сітуацыю з беларускай лёгкаатлеткі.

«МАК азнаёміўся з паведамленнямі ў СМІ, вывучае сітуацыю і звярнуўся ў НАК па тлумачэнні», - гаворыцца ў паведамленні камітэта.

Таксама ў Turkish Airlines ў такійскім аэрапорце Ханэда агенцтва праінфармавалі, што Ціманоўская не праходзіла рэгістрацыю на рэйс Токіё-Стамбул. Пры гэтым супрацоўнік падраздзялення паліцыі Японіі, які базуецца ў такійскім аэрапорце Ханэда паведаміў пра магчымае знаходжанне спадарыні на тэрыторыі аэрапорта.

Нагадаем, скандальная сітуацыя ўзнікла ў сувязі са спробай вывезці беларускую лёгкаатлетку з Токё. Раней яна жорстка раскрытыкавала пастанову заявіць яе без попыту на эстафету 4 па 400 метраў на Алімпійскіх гульнях, у той час як яна выступае на дыстанцыі 100 і 200 метраў. Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці звярнуўся з нагоды сітуацыі з Ціманоўскай у Міжнародны алімпійскі камітэт і Міжнародную федэрацыю лёгкай атлетыкі. Відэазварот на адрас МАК запісала і сама Крысціна. Паведамлялася таксама, што яна плануе прасіць прытулак у Еўропе.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках