19 красавiка 2024, Пятніца, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крысціна Ціманоўская мерыцца прасіць палітычны прытулак у Еўропе

20
Крысціна Ціманоўская мерыцца прасіць палітычны прытулак у Еўропе

Спартоўка плануе звярнуцца ў амбасаду Аўстрыі ў Токіё.

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якую прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі на Алімпіядзе спрабавалі сілком вывезці з Токіё ў Беларусь, заявіла, што плануе прасіць прытулак у Еўропе.

Пра гэта паведамляе Фонд спартовай салідарнасці.

Папярэдняя пастанова паненкі - звяртацца ў амбасаду Аўстрыі ў Токіё.

Нагадаем, што сёння прадстаўнікі лукашэнкаўскай каманды на Алімпіядзе ў Токіё паспрабавалі дэпартуюць лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую ў Беларусь, ёй тэрмінова купілі квіток на самалёт і адвезлі з рэчамі ў аэрапорт.

Напярэдадні Крысціна Ціманоўская рэзка раскрытыкавала беларускае спартовае начальства, якое паставіла яе ўдзельнічаць у эстафеце 4 па 400 метраў без яе ведама.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках