18 красавiка 2024, Чацвер, 16:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея саступіла ў гонцы вакцын

14
Расея саступіла ў гонцы вакцын
ФОТА: REUTERS

Планы Крамля рассыпаюцца ў прах.

Амбіцыйныя планы Крамля зрабіць Расею буйным гульцом на рынку вакцын і зарабіць дзясяткі мільярдаў даляраў на пастаўках у бедныя краіны рассыпаюцца ў прах па меры таго, як кантракты на «Спадарожнік» аказваюцца на мяжы зрыву праз затрымкі і цяжкасці з вытворчасцю.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін асабіста падключыўся да рэкламы расейскай вакцыны «Спадарожнік V», называючы яе «найлепшай у свеце» і не параўнальнай па ўзроўні аховы і ступені бяспекі, а ў кастрычніку ацэньваў на 100 млрд даляраў даход ад будучых продажаў за мяжу.

І хоць «Спадарожнік» зарэгістраваны больш чым 70 краінамі, - ад Анголы да Эквадора - пацверджаны аб'ём паставак расейскага прэпарата цяпер прыкладна ў 10 разоў ніжэйшы, чым у амерыканскіх і кітайскіх канкурэнтаў - Pfizer, Sinovac і Sinopharm. Менавіта яны перамагаюць у глабальнай гонку вакцын, пакідаючы Расею далёка ззаду, вынікае з падлікаў Bloomberg.

Краіны, якія падпісалі кантракты на пастаўку «Спадарожніка», масава паведамляюць пра затрыманніі пагражаюць ануляваць угоды.

Балівія павінна была атрымаць з Расеі 5,2 мільёна доз «Спадарожніка» да канца траўня, але нават да канца чэрвеня фактычна ў краіну дастаўлена менш 15% гэтага аб'ёму - 745 тысяч доз, піша BBC News.

У 20-х чыслах ліпеня ў Балівію паступіла партыя 525 тысяч доз, а затым стала вядома, што новая дастаўка на 200 тысяч зноў затрымліваецца. Улады апынуліся ў тупіку: пасля першай дозы яны не атрымалі другую і сутыкнуліся з сітуацыяй, калі сканчаць імунізацыю няма чым.

У той жа бядзе апынулася Гватэмала, міністр аховы здароўя якой Амелія Флорэс папрасіла Маскву вярнуць аванс 79 млн даляраў, выплачаны ў красавіку за пастаўку 16 мільёнаў доз «Спадарожніка».

Паводле звестак урада краіны, да канца чэрвеня пастаўлена было ўсяго 150 тысяч доз.

27 ліпеня прэзідэнт Гватэмалы Алехандра Джыаматэі заявіў, што ягоная краіна адмаўляецца ад пагаднення ў пастаўцы паловы доз «Спадарожніка» (8 з 16 мільёнаў) і будзе купляць альтэрнатыўныя вакцыны. Аванс застанецца ў Расеі, але больш грошай Гватэмала пералічваць не будзе.

Разарваць кантракт на пастаўкі «Спадарожніка» прыстрашыла і Аргенціна. 22 ліпеня газета Nation апублікавала ліст дарадчыцы прэзідэнта Сесіліі Нікаліні кіраўніцтву РФПІ. У ім чыноўніца прасіла тэрмінова даслаць партыі другога кампанента прэпарата і папярэдзіла, што існуе рызыка скасавання кантракта праз затрымкі.

Аргенціна мелася атрымаць 10 млн доз да канца лютага. Але да сярэдзіны ліпеня абодва кампаненты атрымалі толькі 2,5 млн чалавек. Пры гэтым у мільёна аргенцінцаў скончыўся гранічны 3-месячны тэрмін паміж увядзеннем двух кампанентаў.

У сакавіку кіраўнік РФПІ Кірыл Дзмітрыеў заяўляў, што ў Расеі ёсць магчымасць забяспечыць вакцынай 700 мільёнаў чалавек да канца года. Але да сярэдзіны ліпеня многія краіны, якія зрабілі стаўку на расейскі прэпарат, атрымалі лічаныя адсоткі ад кантрактных аб'ёмаў, піша BBC News.

Абавязацельствы РФ у пастаўках вакцын на вонкавыя рынкі «безумоўна будуць выконвацца», заявіў 23 ліпеня прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Пры гэтым ён адзначыў, што безумоўным прыярытэтам застаюцца вакцынацыя грамадзян Расеі. «Вы ведаеце, што істотна актывізавалася кампанія ўсеагульнай вакцынацыі, стала расце свядомасць грамадзян, усё больш і больш тэмпы вакцынацыі павялічваюцца. Гэта безумоўны прыярытэт», - сказаў Пяскоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках