20 красавiка 2024, Субота, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус, адпачні!

13
Беларус, адпачні!
Наталля Радзіна

Ёсць добрыя навіны.

Паразмаўляла сёння са старымі сябрамі, якія нядаўна праехаліся па невялікіх мястэчках і вёсках Беларусі. Агульнае ўражанне - прыхільнікаў Лукашэнкі ў краіне няма. Вядома, сустрэлі нейкую колькасць, але, кажуць, не больш за аднаго-двух на населены пункт.

Так што, калі мы гаворым, што «ўся краіна супраць Лукашэнкі», мы зусім не перабольшваем. Гэта факт. І 97% супраць апастылага калгаснага рэжыму - гэта рэальнасць.

Пытанне ў іншым. Як пазбавіцца нарэшце ад гэтага звар’яцелага перасідэнта, які ўтрымлівае ўладу, абапіраючыся на баязлівых чыноўнікаў і расперазаных слабавікоў? Выходзіць на вуліцу пакуль страшнавата, бо хапаюць нават за бел-чырвона-белыя майкі, парасоны і шкарпэткі.

Але ёсць добрыя навіны: супраціўляцца можна па-рознаму і спосабаў разбурыць дыктатуру значна больш, чым мы сабе ўяўляем. На днях у шэрагу тэлеграм-каналаў з'явілася цікавая прапанова:

«Больш за ўсё рэжым баіцца забастовак. Але для прыватнага бізнэсу, які забяспечвае больш за 50 працэнтаў бюджэту краіны, адкрыты сыход у стачку - маларэальны. Аднак ніхто не можа забараніць беларускім прадпрымальнікам сысці ў адпачынак. Права на адпачынак яшчэ ніхто не скасоўваў.

Беларусы! Сыходзьце ў адпачынак! Закрывайце свае фірмы, крамы, кавярні, гандлёвыя пункты, стаўце на прыкол свае таксі і едзьце на лецішча, на мора, выязджайце на прыроду. Пазбавім сінепалага і яго халуёў кармавой базы! Усяго некалькі тыдняў прыпынку дзелавой актыўнасці і сістэма абрынецца».

На наступны дзень эстафету перахапілі б рабочыя беларускіх прадпрыемстваў. Беларускае аб'яднанне працоўных (БАР) падтрымала ініцыятыву:

«Час падымацца з каленяў. Бо ў краінах, дзе заробкі і ўзровень жыцця ў разы вышэйшы, чым у Беларусі, рабочыя дамагліся гэтага самі, баронячы свае законныя правы любымі магчымымі спосабамі».

Рада БАР прапанавала канкрэтны план дзеянняў абароны правоў працоўных.

Тэлеграм-канал «Менск разам» таксама нагадаў пра ролю жанчын у беларускай рэвалюцыі і заклікаў усіх рыхтавацца да рашучых дзеянняў.

Усе мы хочам перамен. Усе перажываем за палітвязняў, якія ўжо амаль год знаходзяцца ў страшных умовах беларускіх турмаў. Усе стаміліся ад таго зла, якое штодня руйнуе нашы жыцці.

Але нічога не адбываецца само сабой. Ніхто нам не падорыць свабоду. Яе трэба дамагацца: планамерна і ўпарта.

Да свабоды ў Беларусі ўсяго тры крокі. Санкцыі. Забастоўкі. Пратэсты.

Санкцый мы дамагліся: сектаральныя абмежаванні пачалі ўводзіцца і ўжо сёння моцна падточваюць і без таго трухлявы рэжым.

Забастоўкі - наступны крок. Пачаць можна з простага: для прыватнікаў - сысці ў адпачынак. Мудрыя беларусы ведаюць, што прапануюць. Калі зачыніцца прыватны бізнэс пад цалкам нявіннай падставай - гэта будзе сур'ёзны ўдар па дыктатуры. Рызыка - мінімальная, карысць - велізарная. А працоўныя ўжо пачалі падрыхтоўку ўсеагульнай забастоўкі.

Пара выходзіць з ступару. Часта мы нават не разумеем на што здольныя. Нядаўні прыклад паспяховай грамадскай кампаніі: за некалькі месяцаў беларусы знялі з рахункаў мільярды еўраў і даляраў, пазбавіўшы банкаўскую сістэму значнай часткі абаротных сродкаў. Лукашысты запанікавалі, бо нават міліцыянтам сталі затрымліваць заробак.

Так што мы можам зрабіць вельмі многае. Галоўнае - не спыняцца.

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка Charter97.org

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках