19 красавiка 2024, Пятніца, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Ва ўладаў засталося толькі адное выйсце - уключыць варштат

17
Эканаміст: Ва ўладаў засталося толькі адное выйсце - уключыць варштат

Наступствы санкцый будуць прыкметныя самым бліжэйшым часам.

ЕЗ увёў сектаральныя санкцыі супраць беларускіх уладаў, дзе пад забарону трапляе купля, увоз або вываз беларускіх нафтапрадуктаў, а таксама наданне тэхнічнай і фінансавай дапамогі. Сайт Charter97 пагаварыў з эканамістам і публіцыстам Львом Марголіным пра санкцыі і іх наступствы.

- Пачаць трэба з таго, што санкцыі носяць злёгку адкладзены характар, бо дазваляюць скончыць існыя кантракты. Аднак нельга сказаць, што санкцыі не будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль яны сапраўды не ўбяруцца ў дзеянне, таму што ёсць фізічнае ажыццяўленне, а ёсць маральны ўплыў. Нават тыя кампаніі, якія маглі б нейкі час працягваць яшчэ супрацоўнічаць, будуць старацца паступова згортваць сваю дзейнасць. Любое ўзаемадзеянне з рэжымам Лукашэнкі становіцца для іх таксічнымі. Тыя фірмы, якія працуюць у сферы нафты, а таксама тыя, хто пастаўляе абсталяванне, паспрабуюць паступова згарнуць супрацоўніцтва. Такім чынам, наступствы санкцый будуць прыкметныя самым бліжэйшым часам.

Можна яшчэ дадаць, што гэта тычыцца не толькі еўрапейскіх кампаній, але і шматлікіх расейскіх, якія звязаныя з Еўропай. Яны імкнуцца нейкім чынам ўстрымацца ад кантактаў з Беларуссю. Ва ўсякім выпадку, нягледзячы на такія бадзёрыя заявы беларускіх уладаў, сітуацыя з «Нафтанам» у трэцім квартале застаецца незразумелай. Пакуль канкрэтных кантрактаў на пастаўку нафты для перапрацоўкі няма.

- У Беларусі бензін даволі танны, аднак наша краіна знаходзіцца на перадапошнім месцы ў Еўропе паводле колькасці літраў бензіну, якія беларус можа дазволіць на свой сярэдні заробак. Ці могуць санкцыі падвысіць кошт бензіну ў Беларусі?

- Калі б кошт бензіну ў Беларусі быў рынкавай велічынёй, то можна было б казаць пра тое, як адаб'юцца санкцыі на кошце - панізяць, падвысяць або не закрануць іх. Аднак у Беларусі цана бензіну абсалютна палітычная, гэта значыць незалежная ад таго, якая складваецца сітуацыя на сусветных рынках.

Дзяржава, якая з'яўляецца ў гэтай сферы манапалістам, падвышае кошты, не аглядаючыся на пакупніцкую здольнасць беларусаў. Адзінае, што можа стрымліваць улады ў гэтым стаўленне - рэакцыя людзей, беларускіх аўтамабілістаў.

Апошнія пару гадоў падаражанне бензіну ідзе па капейцы, таму што беларуская ўлада баіцца нейкага ўзнікнення пратэстнага настрою. Я думаю, што ўсё будзе прадаўжацца такім жа чынам да таго часу, пакуль улада не будзе адчуваць нейкай пагрозы на гэтым дыяпазоне. Яна будзе паступова падымаць цэны бензіну па капейчыне незалежна ад санкцый.

- Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту за травень вырас да 1 мільярда рублёў. Як вы думаеце, ці прадоўжыцца гэтая тэндэнцыя праз тое, што санкцыі абцяжараць перамяшчэнне нафты і знізяць даходы бюджэту? Колькі можа страціць бюджэт з-за санкцый супраць нафтавай прамысловасці?

- Зноў жа, рэальных вялікіх страт і фінансавага ўплыву да таго моманту, калі скончацца дзейсныя кантракты, санкцыі не маюць. Іншая рэч, што першыя 5 месяцаў 2020 года паказалі, што без санкцый стан эканомікі гаротны. Укласціся ў запланаваны бюджэт, нават з улікам таго, што ён быў дастаткова салідным, відавочна не атрымаецца.

Сусветныя фінансавыя рынкі для нас фактычна закрытыя праз частковыя санкці, якія ўжо дзейнічаюць цяпер. Вядома, улада зараз ускладае вялікія надзеі на тое, што ўдасца размясціць аблігацыі на расейскім рынку. Аднак расейскія кампаніі таксама асцерагаюцца ўкладваць грошы ў беларускія актывы, а таксама наўрад ці ўрад Расеі будзе ў гэтым сэнсе спрыяць.

Хутчэй за ўсё, гэта размяшчэнне аблігацый будзе няўдалым, і тады застаецца толькі адзін шлях, які добра вядомы беларускім уладам, - напампоўванне эканомікі грашыма, шляхам друкавання грошай для таго, каб неяк кампенсаваць бюджэтны дэфіцыт. Трэба выплачваць заробкі і бюджэтнікам, не толькі лекарам і настаўнікам, але і тым жа амапаўцаў, войску, унутраным войскам. Пенсіі таксама трэба выплачваць, таму іншага выйсця, я думаю, у нас не застанецца.

- Расейская «Транснафта» заявіла, што ў яе няма заявак на пастаўкі на «Нафтан». Казахстан той жа заявіў, што не будзе пастаўляць нафту ўсё лета. Наколькі гэта крытычна для беларускіх НПЗ, на якіх яшчэ не закончылася мадэрнізацыя?

- Гэта крытычна перш за ўсё для «Нафтана», куды менавіта не збіраецца пастаўляць «Транснафта», а таксама чые аб'ёмы пакуль не ўдаецца замяніць казахскімі. Казахстан сказаў, што не будзе пастаўляць летам, але гэтае пытанне пакуль яшчэ адкрытае, бо пастаўкі краіны залежаць перш за ўсё ад Расеі. Ці дазволіць Расея транзіт казахскай нафты ў Беларусь? Я чамусьці вельмі сумняваюся, што Расея такі дазвол дасць, бо калі яны самі не хочуць пастаўляць нафту, гэта значыць маюць на гэта нейкія прычыны. Няма ніякага сэнсу наступіць на тыя ж граблі толькі з казахскай нафтай.

Якую ролю гэта можа адыграць? Што тычыцца ўнутранага беларускага рынку, то для яго цалкам стае і магутнасцяў Мазырскага НПЗ. Я ўжо не кажу, што нафтапрадукты цяпер не дэфіцыт і іх можна прывезці з Расеі пры неабходнасці.

Рэч у тым, што нафта і нафтапрадукты - гэта адзін з асноўных нашых экспартных тавараў. Нават калі санкцыі пачнуць дзейнічаць з 2022 года, але ў «Нафтана» не будзе аб'ёмаў для перапрацоўкі, то ён не зможа пастаўляць нафтапрадукты нават цяпер, з гэтымі кантрактамі. Гэта значыць, цяпер ёсць нейкі кантракт на пастаўку «Нафтанам» на еўрапейскі рынак нафтапрадуктаў. Ён мог бы пастаўляць гэтыя нафтапрадукты нягледзячы на санкцыі, але паколькі фізічных аб'ёмаў не будзе, то перапрацоўкі, хутчэй за ўсё, не будзе да канца года. Дэ-факта санкцыі пачнуць дзейнічаць на паўгода раней.

- Аналізуючы стратэгію падаражання аўтамабільнага паліва на «капейку» экспэрты адзначаюць, што галоўныя выдаткі ўлады Беларусі імкнуцца перакласці на АЗС. Як санкцыі і выкліканыя імі дадатковыя цяжкасці адаб'юцца на працы АЗС?

- Я б не пагадзіўся з тым, што яны перакладаюць на АЗС. Яны перакладаюць на нас з вамі, на канчатковых пакупнікоў, прычым двойчы. З аднаго боку, больш плацяць тыя людзі, якія карыстаюцца аўтамабільным транспартам, прыватным або грамадскім. З іншага боку, гэта кладзецца на кошт іншых тавараў, бо аўтамабілі, якія развозяць прадукцыю па крамах, таксама запраўляюцца бензінам або дызельным палівам. Адпаведна, для іх умовы таксама пагаршаюцца.

Што тычыцца АЗС, то, так, ім асабліва не даюць разагнацца на кошце паліва. Ён у нас уніфікаваны, усюды аднолькавы, маржа мінімальная. Ім прапаноўваюць зарабляць на спадарожных паслугах, чым яны досыць паспяхова карыстаюцца. Калі вы хочаце пакаштаваць экзатычныя стравы, то едзьце на аўтазапраўку, і вы ўбачыце там што-небудзь новенькае. Таму аўтазапраўкі неяк выжывуць, калі выжывем мы з вамі, а ў нас застануцца яшчэ грошы для таго, каб купляць аўтамабільнае паліва.

- Што будзе, калі да санкцыяў ЕЗ супраць беларускай нафтавай прамысловасці далучыцца і наша суседка - Украіна?

- Цяжка будзе, таму што Украіна была адным з асноўным пакупніком нафтапрадуктаў разам з Еўрапейскім Звязам. Уласна кажучы, я думаю, што Украіна рана ці позна далучыцца да гэтых санкцый, бо яна хоча быць у рэчышчы палітыкі ЕЗ. Больш за тое, Лукашэнка сам робіць усё для таго, каб Украіна да гэтых санкцый далучылася. Чаго варты загад цалкам перакрыць беларуска-ўкраінскую мяжу, а таксама абсалютна беспадстаўныя абвінавачванні ў тым, што праз гэтую мяжу ідзе плынь зброі. Беларусь сама падштурхоўвае сваіх суседзяў, каб яны прымалі пастановы не на беларускі бок. Гэта цяжкі ўдар, якія можа ў наступным годзе з розных падлікаў выклікаць скарачэнне валавога прадукту ад 10% да 15%.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках