20 красавiка 2024, Субота, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік украінскага «Нафтагаза»: Мы не разглядаем закупы газу з Расеі

2
Кіраўнік украінскага «Нафтагаза»: Мы не разглядаем закупы газу з Расеі

Украіна хоча пачаць экспартаваць газ, а не імпартаваць.

Украіна не разглядае варыянт закупаў газу ў Расеі. Пра гэта заявіў кіраўнік «Нафтагазу» Юрый Вітрэнка, піша liga.net.

«Мы наогул такі варыянт не разглядаем, ні з кім не вядзём размову пра гэта», - заявіў Вітрэнка. З ягоных слоў, Украіна хоча пачаць экспартаваць газ, а не імпартаваць.

Ва Украіне здабываецца прыкладна 20 млрд кубаметраў газу на год, краіна спажывае блізу 30 млрд кубаметраў, 10 млрд імпартуюцца, распавёў Вітрэнка.

Галоўнае для пераходу на экспарт газу - не павялічыць яго здабычу, а паменшыць неэфектыўнае спажыванне, мяркуе Вітрэнка. Адным з найбольш праблемных сектараў, які спажывае газ, ён назваў цэнтралізаванае цеплазабеспячэнне. У гэтай галіне ва Украіне ёсць магчымасці пераходзіць з газу на такія крыніцы энэргіі, як біямаса ці біягаз, адзначыў Вітрэнка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках