28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У турэцкім Бодруме ўспыхнулі новыя пажары: фота і відэа

5
У турэцкім Бодруме ўспыхнулі новыя пажары: фота і відэа
ФОТА: HURRIYET.COM.TR

Турыстаў і мясцовых эвакуююць.

Паблізу турэцкага курортнага горада Бодрума ў раёнах Кумбахчэ і Гюмбет у суботу, 31 ліпеня, успыхнулі новыя пажары. У сувязі з гэтым ратавальнікі эвакуююць жыхароў і турыстаў.

Як паведамляе CNN Türk (пераклад - nv.ua), пажар пачаўся каля трасы Кумбахчэ-Махалесі-Ічмелер. Праз вецер агонь хутка распаўсюдзіўся ў бок горада.

На месца прыбыла вялікая колькасць пажарных, яны спрабуюць перашкодзіць стыхіі падабрацца да жылых дамоў, размешчаных у 150 метрах ад месца пажару.

ФОТА: HURRIYET.COM.TR
ФОТА: HURRIYET.COM.TR
ФОТА: HURRIYET.COM.TR
ФОТА: HURRIYET.COM.TR
ФОТА: HURRIYET.COM.TR
ФОТА: HURRIYET.COM.TR

У якасці захаду засцярогі ўлады пачалі эвакуацыю турыстаў з гатэляў і жыхароў дамоў у рэгіёне. Людзей вывозяць з боку мора на выратавальных лодках і лодках берагавой аховы.

Прычына ўзгарання пакуль невядомая.

Як паведамлялася, на поўдні Турцыі 28 ліпеня ўспыхнулі маштабныя лясныя пажары. Напрыклад, агонь зачапіў папулярныя курортныя гарады Мармарыс, Бодрум і Анталію. У выніку пажараў загінулі шэсць чалавек, шпіталізаваныя - 58.

На раніцу суботы, 31 ліпеня, заставалася лакалізаваць яшчэ 10 ачагоў узгарання.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках