19 красавiка 2024, Пятніца, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты падаражэюць у Беларусі з 1 жніўня

6
Цыгарэты падаражэюць у Беларусі з 1 жніўня

Вось на якія гандлёвыя маркі падымуць цэны.

Некаторыя маркі цыгарэт падаражэюць з 1 жніўня ў Беларусі, пра гэта паведамілі ў Міністэрстве падаткаў і збораў Беларусі.

Цыгарэты «Фэст» і «Фэст 7» гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» падаражэюць на 6 капеек, цыгарэты Minsk city, Minsk capital вырастуць у цане на 5 капеек, некаторыя тыпы цыгарэт NZ стануць даражэйшыя на 5-15 капеек.

Тытунёвая фабрыка «Тытунь-інвест» таксама падыме кошт сваёй прадукцыі - на 20 капеек стануць даражэй цыгарэты Mac, LD Compact Lounge і Richmond Compact даражэюць на 15 капеек. Цыгарэты «Карона», наадварот, стануць танней на 5-10 капеек.

«Інтэр Табака» падымае на 6 капеек цэны на цыгарэты Bond.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя раздробныя кошты тытунёвых вырабаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках