16 красавiка 2024, aўторак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

САЗ: Дэльта не з'яўляецца больш смяротным, чым уханьскі штам каранавіруса

4
САЗ: Дэльта не з'яўляецца больш смяротным, чым уханьскі штам каранавіруса

Дэльта больш заразны, але гэта не азначае, што рызыка смяротнага зыходу вышэйшая.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ) заявіла, што штам каранавіруса Дэльта не з'яўляецца больш смяротным, чым штам, які знайшлі ў пачатку пандэміі ў Ухані.

Пра гэта паведамляе The Guardian.

Са слоў тэхнічнага кіраўніка СААЗ Марыі Ван Керкхове, інфармацыя пра тое, што Дэльта з'яўляецца больш заразным, не азначае, што рызыка смяротнага зыходу вышэйшая.

Пры гэтым Керкхове адзначыла, што Дэльта можа часцей выклікаць цяжкае працяканне захворвання, у адрозненне ад штаму Альфа, які раней выявілі ў Вялікабрытаніі.

Галоўны экспэрт арганізацыі ў надзвычайных сітуацыях Майк Раян дадаў, што сёння, нягледзячы на зніжэнне эфектыўнасці прэпаратаў, вакцыны і ў далейшым з'яўляюцца дзейсным спосабам барацьбы з пандэміяй каранавіруса.

З яго слоў, вакцыны, якія ўхваліла САЗ, забяспечваюць значную абарону ад цяжкага працякання захворвання і шпіталізацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках