28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Латвіі: Узняцце бел-чырвона-белага сцяга на ЧС у хакеі было правільным

8
Кіраўнік МЗС Латвіі: Узняцце бел-чырвона-белага сцяга на ЧС у хакеі было правільным
ЭДГАР РЫНКЕВІЧ

Эдгар Рынкевіч заявіў, што замест «выразу заклапочанасці» Латвіі варта паступаць жорстка з рэжымам Лукашэнкі.

Зняцце чырвона-зялёнага сцяга з флагштока падчас чэмпіянату свету ў хакеі ў Рызе было абсалютна апраўданае. Пра гэта ініцыятар акцыі, міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч заявіў дзяржаўнаму радыё на рускай мове «Радио 4».

«Так, абсалютна ўпэўнены (у правільнасці акцыі - заўв.). Людзі неяк забыліся, што за дзень да гэтага менскі рэжым ажыццявіў агрэсію ў тым ліку і супраць грамадзян Латвіі, выкраўшы самалёт Ryanair», - заявіў Рынкевіч.

Ён дадаў, што замест «выразу заклапочанасці» Латвіі варта паступаць жорстка. «Часам трэба адказваць жорстка, і калі гэта ўсе ўбачаць і пачуюць, тады ў гэтага можа быць больш эфекту, чым у заяве МЗС», - падкрэсліў ён.

Ацэньваючы будучыню дачыненняў з Беларуссю, ён прызнаў, што зараз яна выглядае не вельмі добра - пасля інцыдэнту з Ryanair і пасля хвалі рэпрэсій супраць апанентаў рэжыму Лукашэнкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках