25 красавiка 2024, Чацвер, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У інтэрнаце БНТУ міліцыянты збілі замежнага студэнта

59
У інтэрнаце БНТУ міліцыянты збілі замежнага студэнта

Відэафакт.

У інтэрнаце БНТУ нумар 8 а 14:00 карнікі жорстка затрымалі і збілі замежнага студэнта падрыхтоўчага аддзялення

Пра затрыманне распавядаюць сябры хлопца:

Ён выходзіў з інтэрната па адрасе Сурганава 47, потым проста перайшоў дарогу. «Міліцыя» спыніла яго і спытала, чаму ён перайшоў дарогу ў гэтым месцы. Ён не разумеў па-расейску і спалохаўся, хацеў паклікаць сябра, каб ён прыехаў і пераклаў. Яго пачалі пераследаваць па дарозе да інтэрнату і проста там збілі яго. Да яго ставіліся як да тэрарыста. Усе афрыканцы гэта ведаюць, мы ў шоку. За што такі гвалт?

Дагэтуль сябрам хлопца не вядома, дзе ён знаходзіцца.

Веснік БНТУ паведамляе аб тым, што сябры затрыманага студэнта звярталіся ў УМС БНТУ, але там на сітуацыю ніяк не адрэагавалі.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках