19 красавiка 2024, Пятніца, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія ўлады задумаліся пра забарону вывазу бензіну

2
Расейскія ўлады задумаліся пра забарону вывазу бензіну

Кошт бензіну ў Расеі вырас.

Расейскія ўлады задумаліся пра забарону вывазу бензіну з краіны. Як паведаміў віцэ-прэм'ер Аляксандр Новак, урад разглядае забарону экспарту, а Мінэнэрга рыхтуецца найбліжэйшым часам унесці адпаведную прапанову. Яго словы прыводзіць ТАСС.

Паводле вынікаў таргоў на Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы (СПбМТСБ) у пятніцу, 30 ліпеня, кошт бензіну вырас, што стала фармальнай нагодай для забароны вывазу паліва з краіны. Як казаў раней міністр энэргетыкі Расеі Мікалай Шульгін, пастанова аб забароне вывазу можа быць прынятая пасля гандлёвага дня ў пятніцу.

Пры гэтым, у Мінфіне, ацэньваючы наступствы ад забароны экспарту бензіну, казалі, што выпадальных даходаў бюджэту праз гэта не будзе, бо яны будуць кампенсаваныя за кошт акцызу пры рэалізацыі экспартных аб'ёмаў унутры краіны. «Калі бензін не ідзе на экспарт, то ён ідзе на ўнутраны рынак, дзе плаціцца акцыз», - патлумачыў намеснік міністра фінансаў Аляксей Сазанаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках