18 красавiка 2024, Чацвер, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларускія клубы згулялі ў еўракубках і вылецелі ў адзін дзень

1
Як беларускія клубы згулялі ў еўракубках і вылецелі ў адзін дзень

У Люксембургу на развітанне фанаты крычалі «Жыве Беларусь» з нацыянальным сцягам.

Нават і не ўспомніш, калі апошні раз так рана заканчвалася еўракубкавае лета для наогул усіх беларускіх клубаў. Але 29 ліпеня стала менавіта днём развітання адразу ўсіх прадстаўнікоў краіны са свежастворанай Лігай канферэнцый, дзе ўдалося затрымацца толькі на раунд, піша сайт «Трыбуна».

Берасцейскае «Дынама» ў Ерэване (усе праз забарону на палёты з Заходняй Еўропы ў Беларусь пасля затрымання Рамана Пратасевіча з пасадкай самалёта) прымала пльзеньскую «Вікторыю», якая ў першым матчы мінімальна саступіла. Але ўжо ў самым пачатку матча ў Арменіі чэхі павялічылі сумарную перавагу - выхад адзін на адзін рэалізаваў Жаэль Нганду-Каямба.

У другім тайме чэхі забілі яшчэ - а Берасце толькі ў самым канцы адыграла адзін мяч, і то гэта быў вялікі падарунак Станіславу Беленькаму. Зноў 1:2 - і «Дынама» выбыла першым.

«Тарпеда-БелАЗ» пасля 1:4 у Капенгагене прымаў дацкіх гасцей у Казані - і паляцеў яшчэ больш моцна, 0:5. Пакажам вам адзін з двух галоў 18-гадовага Вільяма Віка - і годзе на гэтым, не будзем траўмаваць псіхіку.

А вось БАТЭ з «Дынама» з Батумі гуляў у Барысаве (Грузія самалёты не забараняла) і адчуваў сябе спачатку добра - адбіліся ад нападаў гасцей сэйв палявога і пярэчкай, а ў канцоўцы першага тайма Яўген Яблонскі загнаў мяч у чужую браму і зрабіў 2:0 па суме матчаў.

Але ў другім тайме грузіны адразу зарабілі пенальці (мяч трапіў у руку таго ж Яблонскага) - лік стаў 1:1, на 59-й хвіліне на далёкай штанзе выпусцілі Фламарыёна, і грузіны выйшлі наперад. А на 74-й хвіліне 19-гадовы Іраклій Азараў падышоў да штрафной і даў кручаным - і Антон Чычкан выканаў Аляксандра Гутара тыднёвай даўнасці, таксама завісшы і прапусціўшы (хоць тут удар быў складанейшы).

Барысаўцы рынуліся адыгрывацца, але толькі атрымалі чацвёрты ў дадатковы час, канчаткова аформіў вылет БАТЭ. Віталь Жукоўскі выглядаў забітым, а на трыбунах святкаваў заўзятар з бел-чырвоным сцягам - яго не чапалі, то быў дзяржаўны сцяг Грузіі.

А вось на матчы «Шахцёра» з «Фалай Эш» у Люксембургу (тут гэта была гасцявая сустрэча) быў самы сапраўдны БЧБ - спачатку на банеры «Жыве Беларусь», а затым і ў выглядзе вялікага палатна, якое з'явілася ў перапынку.

Праўда, сцяг хутка запатрабавалі згарнуць - а неўзабаве быў забіты адзіны мяч у сустрэчы. У беларускую браму яго аформілі два люксембуржцы - Жульен Кляйн файна прабіў праз сябе, а Жыльсан Дэльгада падправіў у браму.

Матч так і скончыўся - «Шахцёр» у першай гульні пад кіраўніцтвам Сяргея Гурэнкі бясслаўна скончыў паход у гэтай еўракубкавай кампаніі, саступіўшы чатыры з чатырох сустрэч. Аднак жа пасля свістка ў паветры ўсё адно засталася надзея на лепшую будучыню – вокліч «Жыве Беларусь», які разносіліся над стадыёнам.

Пакуль жа ўсё дрэнна: не саступіць хаця б адзін матч з чатырох белклубаў здолеў толькі БАТЭ, так што еўрасезон скончыўся з нікчэмнымі 0,25 бала ў беларускай рэйтынгавай скарбонцы, што яшчэ адгукнецца пры пасевах. Ніводнага раўнда не здолелі прайсці ўсе адразу клубы «вышкі» ўпершыню з 1999 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках