20 красавiка 2024, Субота, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Ізраіля атрымаў трэцюю дозу вакцыны ад COVID-19

1
Прэзідэнт Ізраіля атрымаў трэцюю дозу вакцыны ад COVID-19
ФОТА: FACEBOOK.COM/PMORUS

Міністэрства аховы здароўя краіны пастанавіла рэвакцынаваць грамадзян, старэйшых за шэсцьдзесят гадоў.

Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг і яго жонка атрымалі трэцюю дозу прышчэпкі ад каранавіруса. Пра гэта паведаміла прэс-служба прэм'ер-міністра Ізраіля Нафталі Бенета, піша сайт korrespondent.net.

«Мы адкрываем кампанію вакцынацыі для аховы дарослых грамадзян дзяржавы Ізраіль. Спадар прэзідэнт, дзякуй, што вы на чале. Мы ідзем за вамі. Поспеху», - заявіў Бенет.

Нагадаем, Міністэрства аховы здароўя Ізраіля прыняло пастанову рэвакцынаваць грамадзян, старэйшых за шэсцьдзесят гадоў, трэцяй дозай вакцыны ад каранавіруса. Такім чынам, Ізраіль стаў першай заходняй краінай, дзе пройдзе рэвакцынацыя насельніцтва. Трэцюю прышчэпку ад каранавіруса змогуць зрабіць грамадзяне, з моманту атрымання другой прышчэпкі ў якіх прайшло пяць месяцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках