20 красавiка 2024, Субота, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі рэкордны прырост COVID -19 на фоне Алімпіяды

7
У Японіі рэкордны прырост COVID -19 на фоне Алімпіяды

У Міжнародным алімпійскім камітэце адмаўляюць сувязь паміж каранавірусам і спаборніцтвам.

У Японіі за мінулы дзень выявілі рэкордную колькасць выпадкаў каранавіруса - 10 699, у тым ліку максімум абноўлены ў Токіё - 3 865. Пра гэта ў чацвер, 29 ліпеня, паведамляе тэлеканал NHK (пераклад - korrespondent.net).

Усяго з пачатку пандэміі ў Японіі заразіліся больш 893 тысячы чалавек, памерлі 15,1 тысяч інфікаваных.

Улады краіны звязваюць рост захворвання з распаўсюджваннем дэльта-штаму.

Адзначаецца, што высокі ўзровень захворвання назіраецца сярод моладзі. Гэта тлумачыцца высокім узроўнем вакцынацыі сярод паджылых жыхароў.

Пры гэтым у Міжнародным алімпійскім камітэце заяўляюць, што не выявілі ўзаемасувязі паміж правядзеннем Алімпіяды ў Токіё і паскарэннем захворвання.

«Наколькі мне вядома, няма ніводнага выпадку перадачы інфекцыі ад спартоўцаў ці прадстаўнікоў алімпійскага руху насельніцтву Токіё», - заявіў прадстаўнік МАК Марк Адамс.

Са слоў Адамса, на 310 тысяч праведзеных на Алімпіядзе тэстаў паказчык выяўлення станоўчых выпадкаў COVID-19 складае 0,02%.

Як вядома, Алімпіяда ў Токіё праходзіць без гледачоў. Яна працягнецца да 8 жніўня. Гульні пачаліся 23 ліпеня. Мясцовыя жыхары ладзяць пратэсты з патрабаваннем скасаваць Алімпіяду праз рост захворвання на каранавірус.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках