19 красавiка 2024, Пятніца, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы лекар расказаў, як засцерагчы дзяцей ад штаму «Дэльта»

4
Вядомы лекар расказаў, як засцерагчы дзяцей ад штаму «Дэльта»
ЯЎГЕН КАМАРОЎСКІ

Дэталёвая інструкцыя.

Каб абараніць дзяцей ад штаму Дэльта трэба рабіць такія захады бяспекі, як і для дарослых. Як піша «Апостоф», пра гэта заявіў украінскі вядомы педыятр Яўген Камароўскі на сваёй старонцы ў Instagram.

Паводле ягоных слоў, агульныя рэкамендацыі могуць знізіць шанец інфікавання - гэта найперш, вентыляцыя памяшканняў, ён параіў пры найменшых сумненнях у якасці вентыляцыі таго ці іншага памяшкання не ісці туды з дзецьмі.

"А паколькі дзецям да пяці гадоў катэгарычна не рэкамендаваныя маскі, то ўсе гэтыя размовы, якія мы ўвесь час з вамі вядзём - пра дозу інфікавання, скразнякі, вучобу і камунікацыю на свежым паветры, мінімізацыі кантактаў - для іх асабліва актуальныя", - піша Камароўскі.

Таксама дзіцяці не варта камунікаваць з незнаёмымі людзьмі, а бацькам не трэба вадзіць дзяцей туды, дзе збіраюцца натоўпы людзей, напрыклад, на рынкі, кірмашы, супермаркеты.

Самую вялікую небяспеку нясе колькасць дозы інфекцыі, якую можа атрымаць дзіця.

"Асаблівасць Дэльта-варыянту акурат у тым, што ён выклікае хваробу пры меншай дозе інфекцый. Давайце памятаць, што цяжар цячэння хваробы заўсёды звязаны з дозай інфікавання. Выходзіць, што тэарэтычна Дэльта-каранавірус можа выклікаць больш цяжкае цячэнне хваробы проста таму, што для ўзнікнення хваробы трэба меншая колькасць вірусных часціц", - адзначыў спецыяліст.

Таксама ён падкрэсліў, што на сёння няма навуковых прац, якія б пацвярджалі, што штам Дэльта выклікае ў дзяцей больш цяжкае цячэнне хваробы, чым іншыя разнавіднасці Covid-19.

Камароўскі адзначыў, што галоўным сімптомам запалення лёгкіх з'яўляецца кашаль. Сярод прыкмет захворвання ён назваў пагаршэнне пасля паляпшэння або ўсялякае «прастуднае захворванне», якое доўжыцца больш за пяць дзён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках