19 красавiка 2024, Пятніца, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі запусцілі уласны квантавы кампутар

7
У Японіі запусцілі уласны квантавы кампутар

Першы належыць ЗША.

У Японіі пачаў працу уласны квантавы кампутар гейтавой мадэлі. Зараз ён размешчаны ў горадзе Кавасакі, непадалёк ад сталіцы краіны.

Пра гэта піша NHK.

Як адзначае выданне, Quantum System One кампаніі IBM у форме трохметровага куба размешчаны ў памяшканні, якое ізалявана ад усялякага шуму і вібрацыі. Між іншым, працэсар, размешчаны ў пярэдняй частцы прылады, пастаянна астуджаецца да тэмпературы мінус 270 градусаў, каб падтрымліваць максімальную хуткасць разліковых магчымасцяў.

Адзначаецца, што кампутар здольны выканаць вялікую колькасць разліковых аперацый усяго за некалькі хвілін, хоць нават хуткім прыладам спатрэбілася б тысячы гадоў часу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках