25 красавiка 2024, Чацвер, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Машынаў стала замала, а кошты прыкметна выраслі»

6
«Машынаў стала замала, а кошты прыкметна выраслі»

Пра што кажуць пакупнікі на аўтарынку «Малінаўка».

Якія машыны цікавяць пакупнікоў на рынку? Колькі яны гатовыя выдаткаваць на набыццё аўто? Чаму выбіраюць свежую еўрапейскую "бэушку", а не ідуць у дылерскі салон па новы аўтамабіль? З гэтымі пытаннямі abw.by звярнуліся да наведвальнікаў аўтарынку "Малінаўка".

Першае, на што звяртаеш увагу, праходзячы паміж радамі аўтамабіляў, – мінімум кампактвэна. Яшчэ тры-чатыры месяцы таму С4 Picasso і Grand Picasso, а таксама Scenic і Grand Sceniс IV былі ледзь не кожнай пятай машынай на рынку, а сёння іх усіх разам наўрад ці набярэцца з дзясятак на ўсёй пляцоўцы.

Паводле назіранняў, асноўную цікавасць у патэнцыйных пакупнікоў выклікаюць аўтамабілі коштам да 15.000 $ – менавіта такія машыны людзі аглядаюць найбольш актыўна. Але большасць наведвальнікаў рынку не спяшаецца адказваць на пытанні датычна таго, які коштавы дыяпазон іх цікавіць. Хтосьці адмаўляе карэктна, спасылаючыся на адсутнасць часу ці дрэнны настрой, хтосьці адкрыта пасылае ў вядомым трохлітарным кірунку.

Прадаўцы звязваюць гэта з тым, што многія ахвотныя набыць аўтамабіль адкрыта засмучаныя выраслымі коштамі і пакуль не гатовыя змірыцца з тым, што цікавыя ім мадэлі літаральна за паўгода падаражэлі прыкладна на 2000 $.

"Машыны падаражэлі, але нічога не зробіш"

Тым не менш некаторыя пакупнікі хай і лаканічна, але расказваюць пра свае інтарэсы на рынку.

– Шукаем сястры "паркетніка" ў бюджэце 15–20 тысячаў даляраў, – расказвае хлопец у кампаніі дзяўчыны. – Пакуль не можам вызначыцца, што менавіта набываць. Разглядаем у тым ліку і новыя аўтамабілі, напрыклад цікавіць Geely Coolray. Так, разумеем, што цяпер машыны падаражэлі і ў пачатку года было танней, але тады не задумваліся над пытаннем замены аўто. Нічога не зробіш – усё даражэе.

"Трохгодкі застаюцца нармальнымі аўтамабілямі"

Пра планку 15.000 $ кажа і мужчына, спадарожніца якога прымяраецца да аднаго з нямногіх C4 Picasso:

– Шукаем машыну дзяўчыне да 15 тысячаў. Гэта прыкладна. Калі будзе нармальны аўтамабіль за 16 – заплацім 16. Чаму не хочам браць новы? Таму што новыя машыны за тры гады моцна страчваюць у кошце. А тут якраз шмат трацякоў, якія паспелі моцна патаннець, але пры гэтым застаюцца нармальнымі аўтамабілямі.

"Бэушку глядзім на звычку"

Наступныя наведвальнікі больш гаманкія і наракаюць на тое, што апошнім часам на рынку прадстаўлена мала машынаў:

– Машынаў стала замала, выбар паменшыўся, а кошты выраслі. Не магу сказаць, што мы шукаем нешта канкрэтнае. Ходзім, прыглядаемся, раптам трапіцца нейкі цікавы і недарагі варыянт, тады можна і падумаць. Бюджэт – тысячаў да пятнаццаці. Але тое, што падабаецца, каштуе дваццаць. Гэта Renault Espace V. Цяпер на ўсім рынку стаіць адна такая машына, а вясной было штук 7-8.

Чаму не новая машына з салона – пытанне, таму і прыехалі сюды паглядзець, што цяпер прадаюць. А што браць у салоне? Kaptur за 47 тысячаў рублёў? Duster... Не, не падабаецца. Вось хочам яшчэ паглядзець Hyundai Creta. Як варыянт, калі браць, каб проста ездзіць, можна разгледзець і "Ладу" ў простай камплектацыі – хутчэй за ўсё, пяць гадоў будзеш катацца без праблемаў. Усё ж такі "бэушку" глядзім на звычку, бо заўсёды яе раней набывалі.

"Ад новых бюджэтнікаў адштурхоўвае расейская зборка"

Важкі аргумент на карысць машыны з Еўропы – дызель. У бюджэце да 15.000 $ дылеры могуць прапанаваць толькі бензінавыя аўто. Гэта яшчэ адна прычына, чаму людзі разглядаюць "прахадныя" іншамаркі.

– Прыехалі сюды ў надзеі знайсці нешта дызельнае ці "электрычку" ў бюджэце 10-11 тысячаў даляраў. Але кошты прыкметна выраслі, таму за гэтыя грошы сёння, падобна, можна набыць толькі Clio IV. Хоць летась іх прадавалі за 8300–8500 даляраў! Неяк увогуле сумна. А з электрамабіляў у гэтую суму трапляе толькі Fiat 500e. Сярод новых машынаў за "дзясятку" таксама няма нічога нармальнага, ды і ў любым выпадку ад новых "бюджэтнікаў" адштурхоўвае расейская зборка, – кажа яшчэ адзін патэнцыйны пакупнік.

Bердыкт

Многія наведвальнікі аўтарынку сапраўды здзіўленыя новай рэальнасці, у якой кошты патрыманых аўто прыкметна выраслі. Тым не менш пакупнікоў хапае, выбіраюць яны ў асноўным машыны, супастаўныя ў кошце з новымі "бюджэтнікамі", расейская зборка якіх чамусьці палохае некаторых людзей. Пік попыту прыпадае на аўтамабілі коштам блізу 15.000 $ – цікавасць да такіх варыянтаў прыкметна вышэйшая, чым да самых танных прапановаў у выглядзе таго ж Renault Clio IV.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках