Беларусаў заклікаюць адмовіцца ад набыцця бензіну маркі АІ-95
11- 28.07.2021, 8:53
- 32,004
Як гэта можа ўдарыць па рэжыме.
Беларусаў заклікаюць адмовіцца ад набыцця бензіну маркі АІ-95. Пра гэта пішуць актывісты кампаніі «Кіроўцы 97».
«Чаму неабходна адмовіцца ад набыцця бензіну маркі АІ-95?
Таму што ён самы выгадны з гледзішча продажу ўнутры краіны і кампенсуе ўсе страты, і на заводах не так шмат месцаў для ягонага захоўвання.
А скарачэнне месцы для захоўвання паліва – бясспрэчна ўплывае на працу прадпрыемстваў нафтахімічнай прамысловасці.
Нагадаем, што продажы ўнутры краіны значна больш выгодныя, чым экспарт.
Што рабіць, калі я запраўляю машыну толькі 95-м?
Варыянтаў шмат, і самы просты: запраўляцца 92-м. Паводле словаў спецыялістаў, калі вы ездзіце па горадзе, то ваш аўтамабіль нават не заўважыць падмены, але гэта вялікі ўнёсак у вашу эканомію грашовых сродкаў», – гаворыцца ў закліку.