19 красавiка 2024, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Безас прапанаваў перанесці ў космас шкодныя для экалогіі заводы

23
Безас прапанаваў перанесці ў космас шкодныя для экалогіі заводы

Такім чынам ён хоча выратаваць Зямлю ад забруджвання.

Самы багаты чалавек свету і заснавальнік Amazon і Blue Origin, а з нядаўніх часоў астранаўт, Джэф Безас прапанаваў адправіць на арбіту ўсю прамысловасць, якая шкодзіць экалогіі. Такім чынам ён хоча выратаваць Зямлю ад забруджвання.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на канал NBC News.

«Калі глядзіш на планету, не бачыш межаў. Гэта адзіная планета, адна на ўсіх, і такая далікатная... Мы жывём на такой выдатнай планеце. Немагчыма ўявіць, наколькі тонкі пласт у атмасферы, калі глядзець з космасу. Мы жывём на ёй, і яна здаецца вялікай. Здаецца, што атмасфера велізарная, і мы можам ёю грэбаваць і дрэнна да яе ставіцца», - сказаў Безас у эфіры канала.

Безас выказаў меркаванне, што для выратавання планеты, трэба ўсю шкодную для экалогіі планеты прамысловасць перанесці ў космас. З яго слоў, на рэалізацыю такой ідэі пойдуць «дзясяткі і дзясяткі гадоў», але трэба гэта пачаць рабіць.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках