20 красавiка 2024, Субота, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заснавальнік Amazon Джэф Безас адпраўляецца ў космас

8
Заснавальнік Amazon Джэф Безас адпраўляецца ў космас

Дзе глядзець трансляцыю першага пілатаванага палёту Blue Origin.

У аўторак, 20 ліпеня, Blue Origin - кампанія, якая належыць самаму багатаму чалавеку свету Джэфу Безасу, - плануе свой першы субарбітальны палёт з пасажырамі на борце. Сярод удзельнікаў будзе сам Безас, паведамляе BlueOrigin.com.

Першы пілатаваны касмічны палёт Blue Origin на апараце New Shepard запланаваны на 20 ліпеня, а 16:00 паводле менскага часу, аднак праз умовы надвор'я час можа мяняцца. Выбар даты не выпадковы - гэта адбудзецца ў 52-ю гадавіну місіі Апалон-11, у дзень высадкі Ніла Армстронга і База Олдрына на Месяц.

З моманту запуску на афіцыйным сайце BlueOrigin.com будзе адбывацца жывая трансляцыя з астранаўтамі. Каманда адправіцца ў космас з пустыні Заходняга Тэхаса і месцаў для прысутнасці гледачоў паблізу няма.

Экіпаж Безаса даволі незвычайны: гэта сам заснавальнік, яго брат Марк, 82-х гадовая астранаўтка, удзельніца Mercury 13 Уолі Фанк і 18-ці гадовы Олівер Дэймен, які скончыў школу год таму. Такім чынам, у космасе пабывае самы стары і самы малады чалавек за ўсю гісторыю, тады як звычайна сярэдні ўзрост астранаўтаў блізу 34 гадоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках