19 красавiка 2024, Пятніца, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабілі расейскага АўтаВАЗа сталі самымі незапатрабаванымі ў Еўропе

15
Аўтамабілі расейскага АўтаВАЗа сталі самымі незапатрабаванымі ў Еўропе

Аўто расейскай кампаніі не адпавядаюць экалагічным стандартам ЕЗ.

У краінах Еўразвязу за першыя шэсць месяцаў гэтага года прадалі 741 аўтамабіль расейскай маркі Lada. Пра гэта сказана ў справаздачы Еўрапейскай асацыяцыі аўтавытворцаў (АСЕА), апублікаванай 16 ліпеня, піша «Гордон».

Паводле інфармацыі аналітыкаў, гэта на 35,4% менш за паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года, тады на еўрапейскім рынку прадалі 1147 аўто Lada.

Такім чынам, Lada стала самай непапулярнай маркай аўтамабіляў, якія прадаюцца ў Еўропе. Па ўзроўні продажаў да АўтаВАЗа наблізілася французская Alpine. За гэты год кампанія змагла прадаць у Еўропе ўсяго 758 аўто.

У чэрвені продажы Lada таксама зменшыліся, за мінулы месяц еўрапейцы набылі 126 расейскіх аўто, на 59,2% менш, чым у чэрвені мінулага года. У мінулым месяцы аўтамабілі Lada занялі апошнія месцы ў рэйтынгу папулярнасці ў Еўропе. Alpine ў чэрвені прадала 202 аўтамабілі, апярэдзіўшы кампанію з Расеі.

Лідарам продажаў у Еўразвязе стала нямецкая кампанія Volkswagen. За шэсць месяцаў кампанія прадала больш за 625 тысяч аўто, на 25% больш, чым у 2020 годзе. На другім месцы Peugeot з паказчыкам 380,7 тысячы прададзеных аўто (+31,3%). Замыкае першую тройку Peugeot. Французская кампанія прадала за паўгода ў Еўропе 347,6 тысячы аўтамабіляў. Гэтая лічба на 3,6% большая за паказчыкі мінулага года.

Характэрна, што АўтаВАЗ афіцыйна не займаецца пастаўкамі аўтамабіляў у Еўропу з 2019 года. Паводле інфармацыі Autonews.ru, кампанія спыніла пастаўкі новых аўтамабіляў у ЕЗ праз узмацненне жорсткасці экалагічных стандартаў. Да гэтага прадаваў свае аўто ў такіх еўрапейскіх краінах, як Нямеччына, Аўстрыя, Баўгарыя, Літва і Вугоршчына.

Продажам расейскіх аўтамабіляў у некаторых краінах займаюцца невялікія прыватныя кампаніі, адзначыла РБК. У Славаччыне мясцовая кампанія Autoprofit Group імпартуе пазадарожнікі Lada Niva Travel. Расейскія аўто з'явіліся ў незалежнага дылера CanoCar у чэшскім горадзе Брно. У Нямеччыне аўтамабілі Lada прадаюць некалькі невялікіх фірмаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках